wd wp Пошук:

Маліна звычайная

Маліна звычайная[3], Маліна чырвоная[4], Маліна[5][6][7][8][9] (Rubus idaeus) — расліна сямейства ружавых. З’яўляецца дыагнастычным відам для класу расліннасці Epilobietea angustifolii.

Расце па высечках, лясах, хмызняках, берагах рэк. Часта разводзіцца ў садах.

Батанічнае апісанне

Маліна звычайная — лістападны паўкуст са шматгадовым карэнішчам, з якога развіваюцца двухгадовыя надземныя сцеблы вышынёй 1,5-2,5 метра[10].

Карэнішча звілістае, дравяністае, са шматлікімі даданымі каранямі, якія ўтвараюць магутную разгалінаваную сістэму.

Сцеблы прамастаячыя. Парасткі першага года травяністыя[10], зялёныя з шызым налётам, сакавітыя, пакрытыя тонкімі, звычайна частымі мініятурнымі шыпамі. На другі год парасткі дранцвеюць і набываюць карычневы колер, адразу пасля плоданашэння засыхаюць[10], але з таго ж кораня на наступны год вырастаюць новыя сцеблы.

Лісце авальнае, чарговае, чэрашковае, складанае, няпарнаперыстае з 3—7 (звычайна 3—5) пільчастымі, зверху амаль голымі, знізу лямцава-апушанымі лісточкамі[10]. Зверху цёмна-зялёнае, знізу бялёсае, апушана дробнымі валасінкамі[10].

Кветкі 5-пялёсткавыя, белаватыя, каля 1 см у папярочніку, сабраныя ў невялікія пэндзлепадобныя суквецці, размяшчаюцца на верхавінах сцеблаў або ў пазухах лісця. Пялёсткі карацей долей чашачкі. У сярэдняй паласе Расіі маліна Цвіце з чэрвеня па ліпень[10], часам аж да жніўня. У Беларусі цвіце ў маі-чэрвені, ягады выспяваюць у ліпені.

Плады ўяўляюць сабой сакаўныя невялікія валасістыя касцянкі[10], зрослыя на кветаложы у складаны плод. Плод, як правіла, чырвонага колеру (ад ружовага да насычанага бардовага), аднак сустракаюцца сарты жоўтага і нават чорнага колеру (ажынападобныя)[11].

Плады з’яўляюцца звычайна на другі год. У першы год на парастках замяшчэння ў пазухах лісця толькі закладваюцца 2 кветкавыя пупышкі, з якіх на другі год адрастаюць пладовыя галінкі. У паўднёвых раёнах плады з’яўляюцца і на парастках першага года ў сярэдзіне восені. Існуюць таксама ремантантныя сарты маліны, адаптаваныя да ўмоў сярэдняй паласы Расіі, здольныя плоданасіць на парастках першага года[12].

Арэал і экалогія

Сустракаецца ў еўрапейскай частцы Расіі, Украіне, на Каўказе, у Сібіры; распаўсюджана ў Беларусі[13]. Ва Украіне распаўсюджана на Палессі, у паўночнай частцы ўкраінскага лесастэпу(укр.) бел., у Карпатах. Культывуецца па ўсёй Украіне. Прамысловая нарыхтоўка магчымая ў Валынскай, Ровенскай, Івана-Франкоўскай, Чарнавіцкай, Закарпацкай абласцях.

Расце ў падлеску сырых мяшаных і шыракалістых лясоў, хмызняках, на ўзлесках, на высечках, га́рах, лясных палянах і прасеках, сярод іншых кустоў па берагах рэк і ў ярах, часта ўтварае суцэльныя зараснікі[10]. Ценетрывалая расліна.

Маліна шырока культывуецца як ягадная расліна.

Краіны-лідары па вырошчванні маліны:

Вытворчасць маліны па гадах (FAOSTAT)
тыс. тон.
Краіна198519952005
Расія085175
Сербія і Чарнагорыя05390
ЗША143262
Польшча384038
Германія262720
Украіна0820
Канада152013
Вялікабрытанія231111
Венгрыя261810
Францыя678

Хімічны склад

Плады ўтрымліваюць да 11 % цукраў (глюкозу, фруктозу, пентозу), сляды эфірнага масла, пекцінаыя і бялковыя рэчывы, слізь, вітаміны C, A, B; 1-2 % арганічных кіслот (яблычная, цытрынавая, вінная, саліцылавая і інш .), спірты (вінны, ізаамілавы, фенілэцілавы), кетоны (ацэтаін, дыацэціл, β-янон), антацыяны цыянін, кацехіны (D-кацехіны, L-эпігалакацехін), да 0,3 % дубільных рэчываў[14][15].

3 мінеральных злучэнняў мякаць пладоў маліны ўтрымлівае шмат жалеза.

Насенне ўтрымлівае да 22 % тлустага алею[15].

Значэнне і ўжыванне

Плады маліны

Лекавая, харчовая, меданосная, дэкаратыўная расліна.

У кулінарыі

Ягады маліны маюць выдатныя смакавыя якасці. Плады маліны ўжываюць як свежымі, так і марожанымі або выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі варэння, жэле, мармеладу, сокаў, воцату[10]. Малінавыя віны, настойкі, лікёры[10] валодаюць высокімі смакавымі якасцямі.

У медыцыне

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плады толькі лясной[10] маліны (лац.: Fructus Rubi idaei). Плады збіраюць спелымі, без кветаножак і кветкаложа. Сушаць пасля папярэдняга правяльвання у сушылках пры тэмпературы 50-60 °C, расклаўшы сыравіну тонкім пластом на тканіне або паперы[16]. У медыцыне сушаныя плады ўжываюцца як патагонны сродак, сіроп — для паляпшэння смаку мікстуры[10].

У народнай медыцыне выкарыстоўваюцца плады і лісце пры прастудзе, грыпе, як гарачкапаніжальны сродак.

Саліцылавая кіслата пладоў аказвае патагоннае, гарачкапаніжальнае і супрацьпрастуднае дзеянне. Сухія ягады маліны ў народнай медыцыне заварваюць як асобна, так і ў патагонных зборах пры прастудных захворваннях, грыпе, ангінах[10]. Маліна карысная пры малакроўі, атэрасклерозе і гіпертанічнай хваробе. Сіроп са свежых ягад дабаўляюць у непрыемныя на смак і пах лякарствы. Як вонкавы сродак маліну выкарыстоўваюць для выдалення вугроў і прышчоў. У народнай медыцыне адвары і настоі лісця і кветак маліны ўжываюць пры кашлі, як адхарквальны сродак, пры ліхаманкавым стане, захворваннях горла, вачэй. Водныя настоі лісця выкарыстоўваюць пры энтэрытах, калітах, а таксама пры скурных хваробах, імі палошчуць горла пры стаматытах і ангінах[17].

Іншае

Меданос. Дзякуючы таму, што кветка маліны нахілена ўніз, пчала, якая здабывае нектар, знаходзіцца як бы пад натуральным падстрэшкам і можа працаваць нават падчас дробнага цёплага дажджу. З нектара, сабранага з 1 га квітнеючай лясной маліны, пчолы атрымліваюць 70 кг мёду, а з 1 га садовай маліны — 50 кг. Малінавы мёд змяшчае 41,34 % левулезы і 33,57 % глюкозы, валодае прыемным пахам і густам[18]. Пчолы, збіраючы нектар, павялічваюць ураджайнасць маліны на 60-100 %[19].

Лісце можа служыць для заварванне гарбаты. Яно змінаецца рукамі, лісце вылучае сок і чарнее, а потым яго сушаць на печы.

Агратэхніка

Маліна патрабавальная да ўрадлівасці, паветра- і вільгацезабеспячэння верхняга перагнойнага гарызонта глебы, дзе размешчана асноўная маса каранёў. Таму пад перадпасадачную апрацоўку глебы ўносяць высокія дозы арганічных і мінеральных угнаенняў. Пасадку маліны праводзяць восенню або вясной. Адлегласць паміж кустамі: пры куставым спосабе вырошчвання 0,7—1 м, пры палосным — 0,25—0,5 м. Добрыя ўраджаі магчымы толькі пры шпалернай культуры. На ўзроўні сярэдняй вышыні парасткаў нацягваюць два паралельныя рады дроту або сінтэтычнага шпагату з абодвух бакоў паласы раслін, шырынёй 30—50 см. Пры куставым спосабе вырошчвання парасткі падвязваюць веерам — да аднараднай шпалеры з двух радоў дроту[17].

Далейшы догляд за насаджэннямі заключаецца ў рыхленні глебы і знішчэнні пустазелля, абрэзцы кустоў, унясенні ўгнаенняў, правядзенні паліваў, барацьбе са шкоднікамі і хваробамі. Глеба ў радах і міжрадкоўях павінна быць рыхлая, без пустазелля, а ў радах (палосах) — пад пастаянным слоем 10—15-сантыметровай мульчы з торфу, перагною і інш[17].

Калі каранёвыя парасткі дасягнуць вышыні 30—50 см, праводзяць нарміроўку маладых парасткаў, спалучаючы з рыхленнем глебы. Пасля апошняга збору ягад усе парасткі, якія адплоданасілі, выразаюць да ўзроўню глебы. Зімой маліна можа падмярзаць, гэта звязана не толькі з вялікімі маразамі, але і з рэзкімі перападамі тэмператур. Найбольш просты спосаб аховы маліны ад падмярзання — прыгінанне парасткаў да зямлі[17].

Некаторыя сарты

Сарты маліны вядомы з 16 стагоддзя.

Шкоднікі

Пашкоджанні парасткаў

У якасці прафілактыкі рэкамендуецца дбайная нізкая выразка і спальванне пашкоджаных і завялых парасткаў і своечасовае выдаленне адпладанасіўшых сцеблаў[20]. Распаўсюджанне: Амурская вобласць, поўдзень Хабараўскага края, Сахалінская вобласць, Прыморскі край; лясная і лесастэпавая зоны. Умераная Еўразія[21].

Пашкоджанні бутонаў

Пашкоджанні пладоў

Пашкоджанні пупышак

Пашкоджанні лісцеў

Пашкоджанні каранёў

Маліна ў культуры

Маліна ў філатэліі

Паштовыя маркі з малінай звычайнай выпушчаны поштай Беларусі і Узбекістана.

Маліна ў геральдыцы

Выява маліны выкарыстана на гербах некалькіх адміністрацыйных адзінак.

Маліна ў жывапісе

Самыя розныя мастакі малявалі маліну на сваіх палотнах. Сярод іх Ганна Мунтэ-Норстэд(шведск.) бел., Сара Мірыям Піл(англ.) бел., Вільям Мэйсан Браўн, Леві Уэлс Прэнціс(англ.) бел., Фёдар Талстой(руск.) бел., Іван Хруцкі і іншыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  4. Пярэднеў У. Маліна // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  9. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  10. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Малина обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 77-79. — 200 с. — 130 000 экз.
  11. Малина и ежевика. Видовой состав.(руск.) . selplod.ru (15 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 6 мая 2010.
  12. Евдокименко С. Н. Биологический потенциал ремонтантных форм малины и селекционные возможности его использования(руск.) . DiBase.ru (16 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 6 мая 2010.
  13. Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд.—Мн.: Ураджай, 1981.
  14. Под ред. Борисова М. И. Лекарственные свойства сельскохозяйственных растений. — Мн.: Ураджай, 1974. — С. 236. — 336 с.
  15. 1 2 Вехов В. Н. и др. Культурные растения СССР / Отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1978. — С. 144. — 336 с.
  16. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 209. — ISBN 5-06-000085-0.
  17. 1 2 3 4 Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
  18. Иойриш Н. П. Пчёлы в жизни людей. — Киев: Урожай, 1969. — С. 41—42. — 183 с.
  19. Абрикосов Х. Н. и др. Малина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — 1955.
  20. Малинная стеклянница — Bembecia hylaeiformis(недаступная спасылка) на сайце Вредители в вашем саду Архівавана 12 чэрвеня 2011. (руск.)
  21. Pennisetia hylaeiformis Lasp. — Малинная стеклянница на сайце Центральная научная сельскохозяйственная библиотека Российской академии сельскохозяйственных наук (ГНУ ЦНСХБ Россельхозакадемии) (руск.)
  22. Муха малинная на сайце Вредители плодовых и ягодных культур (руск.)
  23. Беляев А. А. Защита малины от малинной побеговой галлицы и стеблевых микозов в Западной Сибири. — Автореферат диссертации на соискание учёной степени доктора сельскохозяйственных наук. — Новосибирск, 2010.
  24. Власова Э. А., Ларина Э. И. Защита ягодных культур. — Лениздат, 1974.
  25. Попов С. Я. Трофические связи малинно-земляничного долгоносика Anthonomus rubi Herbst (Coleoptera, Curuculionidae) // Энтомологическое обозрение. — 1996. — Т. 75. — № 2. — С. 263-272.
  26. 1 2 Казаков И. В., Кичина В. В. Малина. — М.: Россельхозиздат, 1976. — 76 с.
  27. Моль продоксидовая малинная / Lampronia corticella (Linnaeus, 1758) на сайце Бабочки Южного Урала: Справочник-определитель. (руск.)
  28. Савковский П. П. Атлас вредителей плодовых и ягодных культур. — 5-е изд., доп. и перераб. — К.: Урожай, 1990. — 96 с.
  29. Обыкновенный паутинный клещ на сайце Сингента (руск.)
  30. Aphis idaei Goot — Малинная тля на сайце Центральная научная сельскохозяйственная библиотека Российской академии сельскохозяйственных наук (ГНУ ЦНСХБ Россельхозакадемии) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Ягады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Кусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Маліна
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Азіі