Народная медыцына — сукупнасць эмпірычна набытых народам ведаў пра гаючыя сродкі, лекавыя травы і гігіенічныя навыкі, а таксама іх практычнае выкарыстанне для зберажэння здароўя, папярэджання і лячэння хвароб; шэраг прыёмаў, накіраваных на лячэнне і прадухіленне захворванняў.
Сукупнасць ведаў народнай медыцыны выкарыстоўвае і сучасная медыцына, якая бярэ з яе ўсё каштоўнае і рацыянальнае, у тым ліку найбольш эфектыўныя метады лячэння і прафілактыкі розных захворванняў, напрыклад, з народнай медыцыны ў клінічную практыку прыйшлі бальнеа-, гелія, фітатэрапія, лячэбнае харчаванне і інш.