wd wp Пошук:

Tetranychus urticae

Расліна, пашкоджаная кляшчом

Tetranychus urticae — від кляшчоў з сямейства Tetranychidae.

Апісанне

Памер кляшча напрамую залежыць ад ступені яго ўкормленасці. Даўжыня самак прыкладна ад 0,4[1] да 0,6 мм, самца ад 0,3 да 0,45 мм. Мягкацелыя жывёлы эліпсоіднай формы маюць выпуклую верхнюю частку цела і роўную ніжнюю частку цела. На лічынкавай стадыі развіцця яны празрыстыя, афарбаваны ад светла-зялёнага да зелянява-карычневага колеру з двума выразнымі, вялікімі цёмнымі плямамі па баках, якія ўтвараюцца празрыстымі сляпымі мяшкамі сярэдняй кішкі. З позняга лета да наступнай вясны зімуючыя самкі пафарбаваны ў колеры ад памяранцава-чырвонага да ярка-чырвонага. У адрозненне ад шасціногай першай фазы лічынак, ва ўсіх дарослых кляшчоў 8 ног.

Распаўсюджанне

Насяляюць паўсюль, за выключэннем Антарктыкі.

Харчаванне

Поліфагі. Ва ўсім свеце больш за 200 раслін-гаспадароў, сярод якіх, да прыкладу, такія важныя сельскагаспадарчыя культуры як вінаград, бавоўна, маніёк і соя.

Ворагі

Натуральным ворагам з’яўляецца драпежны клешч Phytoseiulus persimilis, які палюе ў асноўным або выключна на Tetranychus urticae, а таксама Neoseiulus californicus.

Сінонімы

Лацінская назва віду мае прыблізна 60 сінонімаў:

Зноскі

  1. Thomas R. Fasulo & H. A. Denmark. Twospotted spider mite (нявызн.) (недаступная спасылка). Featured Creatures. University of Florida / Institute of Food and Agricultural Sciences (1 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2019. Праверана May 20, 2011.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1836 годзе