wd wp Пошук:

Чорны колер

Чорны
Колерныя каардынаты
RGB HEX #000000
RGB¹ (r, g, b) (0, 0, 0)
CMYK² (c, m, y, k) (0, 0, 0, 100 †)
HSV (h, s, v) (-°, -%, 0%)
¹: Нармалізавана да [0255]
²: Нармалізавана да [0100]

Чорны — ахраматычны колер. У сістэме RGB пазначаецца як #000000. Адценні чорнага колеру мянуюцца шэрым колерам.

Эталоны і пігменты

Чорная котка

Пігменты

Атрыманне чорных фарбавальнікаў

У друкарні, для вытворчасці чарнілаў і ў іншых выпадках нярэдка ўзнікае неабходнасць сінтэзаваць чорны колер (фарбавальнік) шляхам змешвання некалькіх фарбавальнікаў.

Сімвалізм, міфалогія і павер’і

У шматлікіх народаў з’яўляецца колерам жалобы, з чорным колерам звязваюць цёмныя сілы.

На Ўсходзе лічыцца знакам дабра, чысціні і дасканаласці.

Чувашы жывёлам чорнага колеру прыпісваюць звышнатуральную сілу. Лічыцца, напрыклад, што крумкач ведае зламыснасць усіх людзей і кожны раз, калі ён, крумкаючы, пралятае над людзьмі, ён тым самым прадказвае будучыню, папярэджвае аб бедах. Калі ў маці-чувашкі адзін за іншым паміраюць малыя дзеці, то нованароджанаму дзіцяці, каб ён застаўся ў жывых, даюць імя якой-небудзь жывёлы чорнай масці.

Па чувашскіх жа павер’ях, певень чорнай масці прыносіць шчасце свайму гаспадару.

Раней паўночныя чувашы прычыняламу заразныя хваробы злому духу Вупкану прыносілі ў ахвяру трох чорных бараноў.

Чорны — традыцыйны колер анархістаў. Пад чорным сцягам ваявалі атрады Н. І. Махно падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі (1917—1922). Гісторыя чорнага сцяга ўзыходзіць ад часоў Ліёнскіх паўстанняў (1831 і 1834), калі паўсталыя фарбавальшчыкі выкарысталі чорны сцяг у процівагу манархічнаму сцягу, дзе пераважаў белы колер.

Чорны — колер прэстыжу (чорныя лімузіны, чорныя смокінгі).

У японскай культуры чорны — знак высакароднасці, узросту і досведу па кантрасце з белым колерам, які сімвалізуе вучнёўства, маладосць. Чорны колер сімвалізуе вышэйшы ранг у шматлікіх баявых мастацтвах (чорны пояс).

Чорны колер часта з’яўляецца знакам неадназначнасці, таямніцы і невядомасці («пакрыта цямрэчай таямніц і невядомасці»).

У сярэднія стагоддзі чорная кошка была адным з атрыбутаў ведзьмы. Забабонныя людзі і цяпер лічаць, што калі чорны кот пяройдзе дарогу, то гэта да няшчасця.

Мастацтва і культура

Рознае

Гл. таксама

Web colors black silver grey white red maroon purple fuchsia green lime olive yellow orange blue navy teal aqua
                                 
Колеры і адценні
  Адценні ружовага Адценні чырвонага Адценні карычневага       Адценні белага
Адценні пурпурнага Пурпурны Чырвоны Аранжавы Адценні аранжавага     Белы
Адценні фіялетавага Фіялетавы   Жоўты Адценні жоўтага     Шэры
Адценні сіняга Сіні Блакітны Зялёны Адценні зялёнага     Чорны
    Адценні блакітнага         Шэрая шкала
Тэмы гэтай старонкі (2):
Колеры
Адценні