wd wp Пошук:

Сахалінская вобласць

Сахалінская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на усходзе краіны, на востраве Сахалін і Курыльскіх астравах. Абмываецца Ахоцкім і Японскім марамі.

Геаграфія

Уздоўж берагоў вострава Сахалін працягнуліся Заходне-Сахалінскія горы (гара Анор, вышыня да 1330 м) і Усходне-Сахалінскія горы (самы высокі пункт вострава — гара Лапаціна, 1609 м), падзеленыя Тымь-Паранайскай і Сусунайскай нізінамі. Вялікая частка Курыльскіх астравоў гарыстая (найвышэйшы пункт — вулкан Алаід, 2339[2] м). Вядома каля 160 вулканаў, 40 з якіх дзеючыя; высокая сейсмічнасць. На тэрыторыі вобласці шмат азёр, балот. Галоўныя рэкі: Тымь, Паранай (Сахалін).

Клімат умераны мусонны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −6 (на поўдні) да −24 °С (на поўначы), сярэдняя тэмпература жніўня ад +19 (на поўдні) да +10 градусаў (на поўначы). Колькасць ападкаў — на раўнінах каля 600 мм у год, у гарах да 1200 мм у год. На тэрыторыі вобласці распаўсюджаны рэдкастойная лістоўнічная тайга (на поўначы), лясы з аянскай елкі і сахалінскай піхты (у цэнтральнай частцы), шыракалістыя лясы з ліянамі (на паўднёвым захадзе); у гарах — зараснікі каменнай бярозы і кедравага сланіка.

Насельніцтва

Сахалінская вобласць адрозніваецца высокай урбанізаванасцю. Толькі меней за 14 % насельніцтва вобласці пражывае ў сельскай мясцовасці. Большасць насельніцтва — рускія (85 %). У вобласці пражываюць таксама украінцы, карэйцы (па 5 %) і прадстаўнікі іншых народаў. Смяротнасць перавышае нараджальнасць. Адмоўны натуральны прырост і міграцыйны адток прыводзяць да інтэнсіўнага паніжэння агульнай колькасці насельніцтва.

Эканоміка

Сахалінская вобласць спецыялізуецца на здабычы і перапрацоўцы рыбы, вытворчасці прадукцыі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. У вобласці вядзецца здабыча нафты, газу, вугля. Асноўныя галіны прамысловасці: харчовая, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, лёгкая прамысловасць; паліўная, вытворчасць будматэрыялаў. Сахалінская вобласць з’яўляецца манапалістам у Расіі па вытворчасці харчовага агара.

Адміністрацыйны падзел

Сахалінская вобласць падзяляецца на 17 раёнаў:

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. Активные вулканы Курильских островов — Краткое описание(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сахалінская вобласць