wd wp Пошук:

Чарнавіцкая вобласць

Чарнаві́цкая во́бласць (укр.: Черніве́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне. Плошча вобласці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва — 901 748 чалавек (2017). Адміністрацыйны цэнтр — Чарнаўцы.

У складзе вобласці 52 тэрытарыяльныя грамады[2].

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне

Размешчаная на паўднёвым захадзе Украіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны.

Мяжуе з Івана-Франкоўскай на захадзе, Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцямі на поўначы, Вінніцкай вобласцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні.

Рэльеф

Вобласць размешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацця і Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша.

Карысныя выкапні

Вобласць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія гады акдрытыя больш за дзесяць нафтагазаперспектыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынецкім і Путыльскім раёнах.

У нетрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басейне ракі Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласці багатыя на мергелі і крэйду. У горадзе Краснаільск знаходзіцца перспектыўнае радовішча мармуру.

На тэрыторыі вобласці таксама ёсць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінеральнай вады кшталту «Баржомі».

Водныя аб’екты

На тэрыторыі вобласці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басейнаў Дуная і Днястра. Аснову рачной сістэмы края складаюць Днестр, Прут, Сірат, Чарамош.

Гісторыя

За апошнія 650 гадоў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаў:

З 1991 года Чарнавіцкая вобласць — складовая частка незалежнай Украіны.

Адміністрацыйны падзел

Вобласць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 гарадоў, з якіх 2 — абласнога значэння, 8 гарадоў, 398 вёсак.

Гарады

Абласнога значэння

Раённага значэння

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. (unspecified title) — 1940.
  2. Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вобласці Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Чарнавіцкая вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара