wd wp Пошук:

Прыморскі край

Прымо́рскі край (руск.: Приморский край) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Далёкім Усходзе. Прыморскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга края на Хабараўскі і Прыморскі краі».

Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Расійскай Федэрацыі. На поўначы мяжуе з Хабараўскім краем, на захадзе з КНР, на паўднёвым захадзе з КНДР, з поўдня і ўсходу абмываецца Японскім морам.

Плошча Прыморскага края складае 165,9 тыс. км². Насельніцтва — 2035,8 тысяч чалавек (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 12,3 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 75,4 %. Нацыянальны склад: 89,89 % рускія, 4,54 % украінцы, 0,86 % карэйцы, 0,70 % татары, 0,56 % беларусы.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Уладзівасток. Буйнейшыя гарады — Уладзівасток, Находка, Усурыйск, Арцём. Перасяленцамі з Беларусі заснаваны населеныя пункты Церахоўка і Рэчыца ў гонар аднайменных населеных пунктаў Беларусі.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации — 1993. Праверана 23 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Прыморскі край