wd wp Пошук:

Жоўты колер

Жоўты
Колерныя каардынаты
RGB HEX #FFFF00
RGB¹ (r, g, b) (255, 255, 0)
CMYK² (c, m, y, k) (0, 0, 100, 0)
HSV (h, s, v) (60°, 100%, 100%)
¹: Нармалізавана да [0255]
²: Нармалізавана да [0100]

Жоўтыколер з даўжынёй хвалі ад 565 нм да 590 нм. З’яўляецца дадатковым колерам да сіняга. Аднак у старажытнасці, з-за недасканаласці пігментаў, яго разглядалі як дадатковы да пурпурнага.

Адзін з стандартызаваных адценняў жоўтага з’яўляецца кампанентам сістэмы CMYK. Яго шаснаццатковае пазначэнне ў сістэме RGB — #ffff00.

Прыродныя эталоны і ўзоры жоўтага колеру

Каратын надае колер яечным жаўткам
Жоўты дзьмухавец

Спектральныя крыніцы

Арганічныя рэчывы жоўтага колеру

Жоўтыя неарганічныя пігменты

Сігнальныя колеры ў прамысловасці

Жоўты святло мае мінімальнае рассейванне у атмасферы, таму выкарыстоўваецца як сігнальны, папераджальны колер; часта ў спалучэнні з чорнымі касымі палосамі — для падвышэння візуальнай кантрастнасці.

Жоўтым колерам маркіруюць балоны газаў, выкарыстаючы яго для:

У культуры і этнаграфіі

Міфалогія і павер’і

Чувашы лічаць, што ад жаўтухі добра дапамагаюць пёры жаўтушкі (чув. Сар кайaк — Жоўтая птушка). У лесе адшукваюць яе гняздо, выбіраюць жоўтыя пёры, замочваюць у вадзе, пасля чаго гэтай вадой мыюць цела хворага.

Сувязі з Кітаем і Ўсходам

Культурныя асацыяцыі

. У рэгбі яна азначае выдаленне на 10 хвілін.

У вексілалогіі

У фальклоры

Жóўты кóлер — адзін са значных складнікоў колеравага кода. З ім звязаны ўяўленні пра знікненне жыццёвых сіл, далучанасць да замагільнага свету, у той самы час жоўтае як залатое выступае сімвалам нязменнасці, асацыюецца з сонечным святлом, нябесным і падземным агнём.

Жоўты колер з’яўляецца знакам і вынікам растраты апошніх летніх сіл. Скура памерлага чалавека таксама набывае жоўты колер, а з’яўленне жоўтай плямы на руцэ прадвяшчае смерць. Беларусы лічылі, што жоўты колер дзіцяці сведчыць пра яго хуткую смерць ад жаўтухі ці іншай хваробы.

Жоўтым колерам могуць характарызавацца і прадстаўнікі іншасвету (жоўты колер валасоў у дамавіка).

Усходнія славяне ў жоўты колер афарбоўваюць яйкі, прызначаныя для памінання ў велікодных, сёмушных, траецкіх абрадах. Асацыяцыі жоўтага колеру з іншасветам і міфалагічнымі істотамі, а таксама яго медыятыўная сімволіка знайшлі выяўленне ў замовах: у беларускіх скула, гад характарызуюцца як жоўтыя, гад-гадзіца, гадава царыца — як жоўта-жаўтавата.

Поле ўжывання жоўтага колеру даволі шырокае ў абрадах магічнага пазбаўлення ад хвароб, што абумоўлена сувяззю гэтага колеру з іншасветам і яго прадстаўнікамі, а таксама асацыяцыяй з сімптомамі пэўных хвароб. На Беларусі ад жаўтухі націралі шчокі залатой манетай, купалі хворага ў разрэджанай гліне, лячылі адварам жоўтага дзікага сухацвету.

Трыяда «жоўтае-чорнае-белае» выкарыстоўваецца з мэтай сімвалічнага аддзялення нячыстай сілы ад чалавека. Жоўты разам з чырвоным выступе як заменнік золата. Асацыяцыя жотага колеру з золатам матывавала ўяўленне пра тое, што расліны, характэрным колерам якіх з’яўляецца жоўты, могуць дапамагчы ў пошуку схаваных скарбаў.

Характэрна таксама асацыяцыя жоўтага з сонцам. Жоўты, як і чырвоны, можа быць колерам агню. Разам з тым ён можа проціпастаўляцца чырвонаму як адлюстраванне апазіцыі «здаровы-хворы». Жоўты, бледны, белы як колеры могуць нейтралізавацца чырвоным. Жоўты можа абазначаць не толькі няшчасце, хваробу, смерць, але і здраду, растанне, падман. Гэты колер непажаданы ў вянку нявесты.

Жоўты з’яўляецца амбівалентным колеравым сімвалам, бо вытрымлівае дзве процілеглыя тэндэнцыі: жыцця і смерці. Але пераважна жоўты мае негатыўную ацэнку.

Іншае аб жоўтым колеры

Паштовая скрыня

Па іншай версіі, назва пахабна ад адцення нізкаякаснай таннай паперы, на якой друкаваліся нізкапробныя выданні

Астраномія

Літаратура

Web colors black silver grey white red maroon purple fuchsia green lime olive yellow orange blue navy teal aqua
                                 
  Адценні жоўтага колеру  
Бурштынавы Бэж Палевы Кукурузны Крэмавы Dark Goldenrod Ecru Ільняны Gamboge Залаты
#FFBF00  #F5F5DC  #F0DC82  #FBEC5D  #FFFDD0  #B8860B  #CDB891  #EEDC82  #EF9B0F  #FFD700 
Goldenrod Хакі Цытрынавы Lemon Cream Лайм гарчычны Navajo white Колер старога золата Аліўкавы Papaya whip
#DAA520  #C3B091  #FDE910  #FFFACD  #BFFF00  #FFDB58  #FFDEAD  #CFB53B  #808000  #FFEFD5 
Персікавы Груша Шафран Колер школьнага аўтобуса Адборны жоўты Танжэрыннавы жоўты Жоўты Абрыкосавы Колер металічнага золата Жоўты шартрэз
#FADFAD  #D1E231  #f4c430  #ffd800  #FFBA00  #FFCC00  #FFFF00  #FBCEB1  #D4AF37  #DFFF00 
Колеры і адценні
  Адценні ружовага Адценні чырвонага Адценні карычневага       Адценні белага
Адценні пурпурнага Пурпурны Чырвоны Аранжавы Адценні аранжавага     Белы
Адценні фіялетавага Фіялетавы   Жоўты Адценні жоўтага     Шэры
Адценні сіняга Сіні Блакітны Зялёны Адценні зялёнага     Чорны
    Адценні блакітнага         Шэрая шкала
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Колеры
Катэгорыя·Адценні жоўтага колеру
Катэгорыя·Сімвалы
Катэгорыя·Адценні