wd wp Пошук:

Хабараўскі край

Хабараўскі край — суб’ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Далёкім Усходзе. Хабараўскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 года ўказам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга края на Хабараўскі і Прыморскі краі». Край займае тэрыторыю плошчай 788 600 км² — 3-е месца сярод суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Насельніцтва края — каля 1 420 200 чалавек (2005). У гарадах жыве 80,6 % насельніцтва. Па нацыянальнай прыналежнасці 89,82 % рускія, 3,38 % украінцы, 0,77 % нанайцы, 0,76 % татары, 0,66 % карэйцы, 0,62 % беларусы, 0,32 % эвенкі. З другіх карэнных народаў можна адзначыць: ульчы 2 718 чалавек, ніўхі 2 452; якуты 1 454; эвены 1 272; удэгейцы 613, негідальцы 505, орачы 426 і некаторыя іншыя.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Хабараўск (579 000 чалавек (2005)).

Хабараўскі край уключае ў сябе 2 гарадскіх акругі і 17 муніцыпальных раёнаў, на тэрыторыі якіх размяшчаюцца 29 гарадскіх паселішчаў і 188 сельскіх паселішчаў. Найбуйнейшыя гарады: Хабараўск, Камсамольск-на-Амуры, Амурск, Савецкая Гавань, Нікалаеўск-на-Амуры. У Хабараўскім краі знаходяцца возера Дальжа, Баджальскі хрыбет.

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации — 1993. Праверана 23 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Хабараўскі край
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара