wd wp Пошук:

Каляндра пасяўная

Каля́ндра пасяўная, Каляндра[3][4] (Coriandrum sativum) — аднагадовая травяністая расліна роду Каляндра (Coriandrum) сямейства парасонавыя (Apiaceae)[5].

Этымалогія

Беларускае слова «каляндра» некаторыя даследчыкі лічаць фітонімам лацінскага паходжання ад лац.: coriandrum[6].

Зеляніну каляндры часта называюць «кінзой» («кіндзай») з націскам то на першы, то на другі склад (з груз. ქინძი [кхі́ндзі]), на Паўночным Каўказе ў арго пчаляроў расліна называецца «каляндра», у Беларусі «каляндра» — гэта і зеляніна, і плады. Арабская назва каляндры — кюзбара, яўрэйская — гад, ці кусбара, карэйская — санча, індзійская — дханія, грэчаская — koriannon, korion і падобныя[7][8].

Батанічнае апісанне

Карэнне каляндры
Суквецце каляндры пасяўной

Травяністая аднагадовая расліна з верацёнападобным коранем.

Сцябло ў каляндры полае, рабрыстае, прамое, голае, вышынёй да 30-70 см[5], разгалінаванае ў верхняй частцы[5].

Прыкаранёвае лісце шырокалопасцевае, трохраздзельнае, буйна рассечанае, з шырокімі дзелькамі і доўгімі хвосцікамі, па краі надрэзана-пільчатае; ніжняе сцябловае — кароткачарашковае, двойчы пёрыста-паасобная, сярэдняе і верхняе — сядзячае, похвавае — пёрыста-рассечённае з лінейнымі дзелькамі[5].

Кветкі дробныя, белыя або ружовыя, размешчаныя складанымі парасонікамі на канцах кветканосаў, утвараючы 3-5 прамянёў[5]. Краявыя кветкі даўжынёй 3-4 мм, часта бясплодныя, буйнейшыя[5].

Формула кветкі:

K

5

C

5

A

5

G

(

2 ¯

)

{\displaystyle \ast K_{5};C_{5};A_{5};G_{({\overline {2}})}}

\{\displaystyle \ast K_\{5\}\;C_\{5\}\;A_\{5\}\;G_\{(\{\overline \{2\}\})\}\} [9].

Плод — яйкападобна-шарападобны віслаплоднік, які не распадаецца, цвёрды з 10 звілістымі і 12 прамымі рабрынкамі. Мае моцны пах.

Цвіце ў чэрвені-ліпені, плады спеюць на поўдні ў ліпені, у больш паўночных раёнах — у жніўні-верасні[5].

У няспелым стане расліна выдае рэзкі пах клапоў[5]. Тым не менш, да канца сушкі дэцылавы альдэгід(руск.) бел. (яго ўтрыманне складае да 60-80 % у эфірным алеі зялёных частак расліны), які дае гэты пах, амаль цалкам ветрыцца і да моманту паспявання плады ўтрымліваюць толькі яго рэшткі[7].

Падобныя расліны

Некаторыя расліны з іншых родаў і нават сямействаў валодаюць падобнымі смакавымі якасцямі. Па гэтай прычыне кулінары іх таксама часта называюць каляндрамі, хоць яны маюць іншыя батанічныя назвы. Напрыклад, так званая мексіканская, або доўгая каляндра — гэта Eryngium foetidum, а в’етнамская каляндра — Polygonum odoratum.

Паходжанне і распаўсюджванне

Палі каляндры ў Філіпінах

Магчымая радзіма — Усходняе Міжземнамор’е[10] і Малая Азія[5].

У Цэнтральную і Заходнюю Еўропу каляндра трапіла ад рымлян. У Вялікабрытаніі ён з’явіўся пасля рымскага заваявання (I стагоддзе н. э.), і культываваўся на працягу доўгага часу ў паўднёва-ўсходніх графствах, дзе і да гэтага часу распаўсюджаны як пустазелле. У эпоху геаграфічных адкрыццяў (XV—XVII стагоддзя) каляндра з Еўропы была завезена ў Амерыку, Аўстралію і Новую Зеландыю[11][12].

У Расіі згадка пра каляндру як пра агародную расліну сустракаецца ў літаратурных крыніцах пачынаючы з XVIII стагоддзя. У 1784 пра яго пісаў рускі аграном А. Ц. Балотаў(руск.) бел.. Стараруская назва «кишнец» сведчыць аб тым, што каляндра трапіла ў Расію з Усходу, відаць, з іранскіх або цюркскіх моў, дзе каляндра пазначаецца словамі «geshnes» (фарсі) і «kişniş» (турэцкая)[11][8].

Пачатак масавых пасеваў каляндры ў Расійскай імперыі адносяць да трыццатых гадоў XIX стагоддзя. Каляндру нароўні з анісам упершыню ўвёў у культуру ў 1830 годзе граф П. І. Апраксін(руск.) бел., які вывез насенне гэтых культур з Іспаніі і раздаў іх сялянам вёскі Краснае Варонежскай губерні (цяпер Белгародскай вобласці) для пасева. Вядома, што ў 1860 годзе навуковец аканом маёнткаў Апраксіна М. Д. Хлябошчын пісаў: «Заўсёдная суседніца аніса ёсць жыціца каляндра» і рэкамендаваў праполваць аніс ад каляндры як мага часцей[13].

Пашырана ў Міжземнамор’і. Вырошчваецца ва ўмераным поясе. Трапляецца як пустазелле. Шырока культывуецца ў краінах СНД: на Украіне, у Цэнтральна-Чарназёмным раёне(руск.) бел. і паўднёва-ўсходніх абласцях еўрапейскай часткі Расіі, на Паўночным Каўказе[5]. Агароднікі вырошчваюць каляндру на шыраце Масквы і нават у цэнтральных раёнах Якуціі. Каляндра з’яўляецца здзічэлай заноснай раслінай у Крыму, Сярэдняй Азіі, на Каўказе і поўдні еўрапейскай часткі Расіі[5].

Раслінная сыравіна

Эфірны алей каляндры

Як лекава-тэхнічную сыравіну выкарыстоўваюць спелыя плады, якія збіраюць у другой палове лета ў фазу паспявання 50-60 % пладоў (калі плады першых парасонікаў ужо пабурэлі, а развітыя плады астатніх парсонікаў яшчэ зялёныя)[5]. Сыравіна складаецца з шарападобных пладоў, 2-5 мм у дыяметры з астаткамі чашачак і рыльцамі карычневага ці шэравата-жоўтага колеру[5]. Пры даспяванні часцей за ўсё на паўплодзікі не распадаецца[5].

Хімічны склад

Плады ў залежнасці ад сорту і паходжання змяшчаюць 0,2-1,6 % эфірнага алею[5], 16-28 % тлустага алею, невялікую колькасць алкалоідаў, пекцін, крухмал, бялковыя рэчывы (11-17 %), стэроіднае злучэнне карыяндрол, стэрыны, аскарбінавую кіслату, дубільныя рэчывы, арганічныя кіслоты, цукры (фруктозу, глюкозу, цукрозу), руцін(руск.) бел. і іншыя поліфенолы[5].

Лісце змяшчае аскарбінавую кіслату (да 0,14 %), карацін (0,010 %), руцін (да 0,145 %). Непрыемны пах няспелых пладоў абумоўлены альдэгідам транс-трыцэдэнолам-2.

Галоўныя кампаненты эфірнага алею — ліналаол(руск.) бел. (60-80 %) і гераніол(руск.) бел. (да 5 %), іх змяшчэнне залежыць ад умоў вырошчвання, сорту, стадыі вегетацыі расліны. Ёсць звесткі, што пры культываванні каляндры ў Заходняй Сібіры выхад эфірнага алею з зялёных пладоў раслін дасягае 3,24 % (ліналаол 36,6 %). Па меры паспявання пладоў колькасць эфірнага алею памяншаецца, але павялічваецца змяшчэнне ліналаолу.

Эфірны алей са спелых пладоў — бескаляровая вадкасць з вельмі рэзкім каляндравым пахам і горкім смакам, пры моцным развядзенні або ў мікрадозах набывае прыемны і пяшчотны водар і смак.

Другі тэхнічна каштоўны прадукт, якія атрымліваюцца з пладоў каляндры – тлусты алей. Плады каляндры змяшчаюць 18-20 % тлустага алею, які складаецца з алеінавай (28,5 %), ізаалеінавай (52 %), лінолевай (13,9 %), пальміцінавай (3,5 %), стэарынавай (1,5 %) і мірысцінавай (0,6 %) тлустых кіслот.

Фармакалагічныя ўласцівасці

Прэпараты з пладоў каляндры ўжываюць для ўзбуджэння апетыту і паляпшэння страваванне, жаўцягонны сродак пры захворваннях печані і жоўцевага пузыра, пры метэарызме, як адхарквальны, супрацьгемаройны і раназажыўляльны сродак, для паляпшэння паху і смагу лекаў. Плады каляндры ўваходзяць разам з кветкамі Helichrysum, лісцем бабку (Menyanthes) і мяты (Mentha) у склад жаўцягоннай гарбаты, а таксама слабільнага і супрацьгемаройнага збораў[5].

Значэнне і ўжыванне

Гісторыя

У медыцыне і кулінарыі шырока ўжывалася ў Старажытным Егіпце і мела вялікае рытуальнае значэнне ў пахавальных абрадах і ахвярапрынашэннях, пра што сведчаць малюнкі, знойдзеныя археолагамі. У Кітаі вядома з IV стагоддзя.

Парфумерыя і касметыка

З пладоў атрымліваюць эфірны алей, які выкарыстоўваюць для сінтэзу ліналілацэтату(руск.) бел., цытралю і іншых духмяных рэчываў, якія ўжываюцца ў парфумерыі і касметыцы для надання парфумерным вырабам паху ландышу, фіялкі, ружы, бергамоту, лілеі, лімону і інш[5]. Эфірны алей выкарыстоўваюць у тэхніцы, мылаварэнні і тэкстыльнай прамысловасці. Пасля адгонкі эфірнага алею экстрагіруюць тлусты алей, які ўжываецца ў мылаварнай прамысловасці і вытворчасці алеінавай кіслаты[14].

Кулінарыя

Кінза — зеляніна каляндры

Каляндру ўжываюць як спецыю ў кулінарыі, як зеляніну называнаю «кінзу», так і насенне[5].

Ядуць лісце маладых раслін каляндры сталовых сартоў у фазах разеткі і пачатку стрэлкавання (з’яўлення парасткаў). Лісце мае рэзкі пах, яго ўжываюць свежым у салатах, а таксама як заправу да супоў, страў з гародніны і мясных страў.

Плады каляндры шырока ўжываюць як вострую прыправу для араматызацыі і вітамінізацыі каўбас, сыру, мясных і рыбных кансерваў, марынадаў, соўсаў, саленняў і лікёраў, дадаюць пры выпечцы хлеба (напр. барадзінскага), кандытарскіх і кулінарных вырабаў, а таксама пры вырабе некаторых гатункаў піва і лікёраў (у Германіі)[5].

Плады ўжываюць пры саленні мяса, асабліва свініны[15]. Свежае мяса летам добра захоўваецца пры змачванні сумессю злёгку здробненага насення каляндры і воцата[5].

Медыцына

Насенне каляндры

Як лекавую сыравіну ўжываюць плады каляндры (лац.: Fructus Coriandri), яны ўваходзяць у склад жаўцягоннага і страўнікавага збораў[14].

Ёсць рэкамендацыі пра выкарыстанне пладоў каляндры як антысептычнага і болесуцішальнага сродку пры гастрытах, язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Ліналаол, вылучаны з эфірнага алею, уваходзіць у склад антыбактэрыйных кропель, якія выкарыстоўваюцца пры катары верхніх дыхальных шляхоў, антыбактэрыйных цукерак. Эфірны алей каляндры з’яўляецца зыходнай сыравінай для сінтэзу альдэгіду цытралю[5], які ўжываюць у вокавай практыцы пры кератытах, кан’юктывітах, глаўкоме, а таксама для лячэння трэшчын саскоў малочных залоз у кормячых маці.

У народнай медыцыне каляндру ўжываюць як антысептычны і жаўцягонны сродак. Плады каляндры ўжывалі пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту і як супрацьгліставае, іх настой выкарыстоўвалі для паляпшэння апетыту, як болесуцішальнае, супрацьпрастудны сродак. Плады каляндры ў парашку або настоі ўжывалі як ветрагоннае. Каляндра — каштоўны супрацьцынготны сродак.

Іншае

Чмель на кветцы каляндры

Каляндра добры меданосам. Адкіды каляндры ў выглядзе шроту(руск.) бел., які застаецца пасля адгонкі эфірнага алею з пладоў і аддзялення тлустага алею, з’яўляюцца каштоўным кармавым прадуктам для свойскай жывёлы, свінняў, трусоў і птушкі.

Класіфікацыя

Таксанамічнае становішча

Від Каляндра пасяўная ўваходзіць у род Каляндра (Coriandrum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).

  яшчэ 8 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 1 від, Coriandrum tordylium
       
  парадак Парасонакветныя     род Каляндра    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Парасонавыя     від Каляндра пасяўная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ болей 300 родаў  
     

Агратэхніка

Холадаўстойлівая расліна. Найбольш прыдатныя лёгкія някіслыя пясчаныя глебы. Насенне сеюць вясной на адлегласці 15—20 см. Догляд уключае рыхленне міжрадкоўяў, паліванне, своечасовыя праполкі. У сухой глебе ўсходы зрэджваюцца і расліна хутка пераходзіць да сцеблавання. Пры ўборцы расліну зразаюць, сушаць на сонцы, насенне абмалочваюць і ачышчаюць.

Сарты

У Расіі найбольш распаўсюджаны сорт ‘Янтарь’ (да 90 % усіх плошчаў).

Атрыманы новыя сарты каляндры, якія характарызуюцца высокай эфіра- і тлушчаалейнасцю (23-29 %), а таксама высокім утрыманнем лыналаолу ў алеі (напрыклад, сарты ‘Алексеевский 247’, ‘Луч’). Ёсць таксама сарты гародніннага напрамку.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Кориандр посевной (кишнец) // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 66-68. — 200 с. — 130 000 экз.
  6. Т. А. Кісель. Фітонімы лацінскага паходжання ў заходнепалескіх гаворках
  7. 1 2 Столетова, 1931
  8. 1 2 Diederichsen, 1996
  9. Барабанов Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М: Издат. центр «Академия», 2006. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  10. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  11. 1 2 Смолянова, 1976
  12. Полуденный и др., 1979
  13. Лукьянов, 1960
  14. 1 2 Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 197. — ISBN 5-06-000085-0.
  15. Кишнец // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай