wd wp Пошук:

Белгародская вобласць

Белгародская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на поўдні Цэнтральнай Расіі на мяжы з Украінай. Утворана 22 кастрычніка 1932 года. У цяперашніх межах існуе з 6 студзеня 1954 года. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён, 6 гарадоў абласнога подпарадкавання і 4 горада раённага подпарадкавання. Адміністрацыйны цэнтр — горад Белгарад (342 тыс. чалавек), які размешчаны ў 695 км на поўдзень ад Масквы.

Буйнейшыя гарады: Белгарад, Стары Аскол, Губкін, Шабекіна, Аляксееўка, Валуйкі.

Насельніцтва вобласці складае 1511,6 тыс. чалавек (2005), у тым ліку гарадскога — 65,8 % , сельскага — 34,2 % (2005). Шчыльнасць насельніцтва — 55,8 чалавека на 1 км² (2005). Сярэдні ўзрост складае 38,5 года, у тым ліку мужчын — 35,6, жанчын — 41 год.

Колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва — 46 %. Вобласць практычна мананацыянальна: 93 % — рускія, 5 % — украінцы, 0,4 % — беларусы.

Вядомыя асобы

Спасылкі

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации — 1993. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Белгародская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных