wd wp Пошук:

Мята

Мята[3] (Mentha) — род кветкавых раслін сямейства губакветных.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 1,2 м. Лісце суцэльнае, зубчастае або пілаватае. Кветкі дробныя, 1- і 2-полыя, ружавата-ліловыя ў пазушных кальчаках або коласападобных ці галоўчатых суквеццях. Плод — чатырохарэшак.

Арэал і экалогія

Налічваецца каля 25 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе паўночнага паўшар’я. Некалькі відаў здаўна культывуюцца ў многіх краінах як эфіраалейныя і лекавыя расліны. На тэрыторыі Беларусі 3 дзікарослыя віды: мята водная (Mentha aquatica), мята даўгалістая (Mentha longifolia), мята палявая (Mentha arvensis). Трапляюцца на палях, па берагах рэк і азёр. Вырошчваюць пераважна мяту перцавую (Mentha piperita) — гібрыд мяты воднай і мяты каласковай (Mentha spicata).

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, эфіраалейныя, харчовыя, меданосныя расліны. Трава мяты ўтрымлівае ментол, ужываецца як лекавы сродак. Мятны алей выкарыстоўваюць у парфумерыі і харчовай прамысловасці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Мятныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара