wd wp Пошук:

Блажэ Конескі

Бла́жэ Ко́нескі (макед.: Блаже Конески; 19 снежня 1921, вёска Небрэгава каля Прылепу, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (цяпер у Паўночнай Македоніі) — 7 снежня 1993, Скоп’е, Рэспубліка Македонія) — стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы, выбітны літаратурны, культурны і грамадскі дзеяч, паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, лінгвіст, перакладчык і прафесар на філасофскім факультэце ўніверсітэта ў Скоп’е.

Біяграфія

Сярэднюю школу скончыў у Прылепе, у 19341939 гадах наведваў вышэйшую гімназію ў Крагуеўцы (Сербія). Падчас навучання пачаў выдаваць першыя вершы.

У 1939 годзе паступіў на медыцынскі факультэт універсітэта ў Бялградзе (пад імем «Благое Коневіч»), але праз год перавёўся на філасофскі факультэт. Пасля капітуляцыі Каралеўства Югаславіі давучваўся ва ўніверсітэце ў Сафіі (пад імем Благой Конеў).

Уваходзіў у склад камісіі па стварэнні літаратурнай македонскай мовы. З’яўляецца аўтарам правапісу македонскай мовы, рэдактарам «Слоўніка македонскай мовы». Заснавальнік аддзялення македаністыкі ва ўніверсітэце ў Скоп’е. З 1958 да 1960 года быў рэктарам універсітэта. З 1967 года — член Македонскай акадэміі навук і мастацтваў, да 1975 года — яе прэзідэнт.

Быў рэдактарам літаратурных часопісаў «Нов ден» («Новы дзень») і «Македонски јазик» («Македонская мова»).

Літаратурная дзейнасць

Блажэ Конескі — ключавая постаць у развіцці македонскай мовы. Быў сябрам акадэмій навук у Заграбе, Сараеве, Бялградзе, Чыкага, Лодзі, ганаровы доктар універсітэтаў Чыкага, Кракава і Скоп’е. Яго творы перакладзеныя на сербскую, славенскую, албанскую, турэцкую, венгерскую, французскую, рускую, італьянскую, грэчаскую, польскую, румынскую, нямецкую і англійскую мовы.

Бібліяграфія

Беларускія пераклады

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Алесь Каско[5], Лявон Баршчэўскі[6].

Зноскі

  1. Конески Блаже // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119347873 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119347873 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  6. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Філолагі Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Скоп’і
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Сафійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты вянок»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прылепе
Катэгорыя·Пісьменнікі Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных