wd wp Пошук:

Алесь Каско

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каско. Алесь Каско, поўнае імя Аляксандр Канстанцінавіч Каско (10 снежня 1951, в. Чудзін26 лістапада 2017[1]) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Школьныя гады жыцця правёў у сярэдняй школе №3 горада Ганцавічы (Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён). У 1968 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. На пачатку 1971 года перапыніў вучобу. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971—1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Брэсцкага педінстытута (скончыў у 1976). У 1976—1984 карэспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». 3 1984 рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984). Адказны сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.

Творчасць

Літаратурнай працай займаўся з 1968 года. Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1970 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Вестка» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Скразная лінія»[2] (1982), «Набліжэнне»[3] (1989), «Час прысутнасці» (1994), зборніка выбранай паэзіі (1997), «Сорак пяць»[4] (1997).

Прызнанне

Памяць

Зноскі

  1. Памёр паэт Алесь Каско
  2. «Скразная лінія» на gants-region.info
  3. «Набліжэнне» на gants-region.info
  4. «Сорак пяць» на gants-region.info
  5. “Алесь Каско: «Нічога не выказаў болей…»” на gantsevichi.museum.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Мядовай літаратурнай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чудзіне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада