wd wp Пошук:

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь

Будынак Ваенна-прамысловага камітэта па пр. Незалежнасці

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (ДВПК Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вытворчасць і размяшчэнне зброі. Старшыня камітэта і 3 яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. З 4 чэрвеня 2020 года пасаду старшыні камітэта займае Дзмітрый Пантус.

Структура

Задачы

Паводле Статута камітэт мае наступныя задачы:

Паўнамоцтвы

Паводле Статута ведамства мае паўнамоцтвы на:

Экспарт

Падрабязней гл. таксама: Экспарт ваеннай прадукцыі Беларусі У 2016 годзе экспарт прадукцыі вайсковага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, у 2017 — у 69 краін, а ў 2018 годзе — у 76 краін свету, што складае 110 % у дачыненні да 2017 года, прычым пастаўкі часта ўключалі высокатэхналагічнае ўзбраенне. Тады пастаўкі склалі прыкладна адзін мільярд долараў ЗША[5]. Галоўным пакупніком з’яўляецца Расія. Так, у 2018 годзе тавараабарот Беларусі і РФ у ваеннай сферы склаў 600 мільёнаў долараў, а экспарт з краіны перавысіў расійскі імпарт[6]. Буйныя партыі ажыццяўляліся ў Азербайджан, Судан, М’янму, Анголу, Нігерыю і В’етнам[7][8]. Сярод ключавых пакупнікоў ёсць таксама Казахстан, Кітай, Лаос, Інданезія, Бангладэш, Індыя, ААЭ і Уганда[9]. Аснову экспарту складаюць сістэмы РЭБ і СПА і камплектуючыя да ваеннай тэхнікі[10][11][12]. Акрамя таго, аказваюцца паслугі па рамонце вайсковай авіяцыі[13]. Такія краіны як Сербія, Балгарыя і Славакія з’яўляюцца амаль рэгулярнымі закупшчыкамі беларускіх боепрыпасаў[14]. У спісе сусветных экспарцёраў зброі SIPRI па выніках 2020 года Беларусь заняла 19-е месца з 25-ці. Агульны аб’ём паставак ад сусветнага складае ўсяго 0,3 %. У параўнанні з узроўнем экспарту зброі ў 2011—2015 гады, паказчык істотна знізіўся — на 34 %. Асноўнымі атрымальнікамі экспартуемай з Беларусі зброі названыя такія краіны, як В’етнам (26 % ад агульнага аб’ёму), Сербія (каля 16 %) і Судан (роўна 13 %)[15].

Санкцыі

24 лютага 2022 года камітэт быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[16].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Структурные подразделения Архівавана 10 лютага 2022.
  2. Прадпрыемствы (2021)
  3. Государственный военно-промышленный комитет Республики Беларусь
  4. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2009 г. № 602(руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (20 снежня 2010). Праверана 30 чэрвеня 2011.(недаступная спасылка)
  5. Беларусь в 2018 году продала оружия более чем на миллиард долларов // Sputnik, 7 февраля 2019
  6. Белорусский экспорт вооружений растет: главный покупатель — Россия Архівавана 25 верасня 2021. (14 марта 2019)
  7. Беларусь вошла в топ-20 мировых экспортеров оружия(недаступная спасылка) // Комсомольская правда, 1 февраля 2018
  8. Торговля оружием и будущее Беларуси (5 марта 2011)
  9. Оружие не берут. Из-за чего Лукашенко согласился на интеграцию с Россией Архівавана 4 лютага 2022.
  10. Беларусь вошла в список крупнейших мировых экспортеров оружия Архівавана 9 лютага 2020. // TUT.BY, 21 февраля 2017
  11. Белорусские системы РЭБ {поставленные из ОАЭ} выводят из строя турецкие дроны над Ливией // Aviapro, 27 июня 2020
  12. Посадить американский беспилотник Ирану помогли белорусские технологии? Архівавана 28 сакавіка 2019. (15 декабря 2011)
  13. Бангладеш, Вьетнам, Болгария Архівавана 25 верасня 2021., Демократическая Республика Конго, Ирак Архівавана 31 кастрычніка 2020.
  14. «Полонезы» для Баку, «Кайманы» для Африки. Что производит и с кем торгует оборонка Беларуси
  15. Беларусь оказалась в топ-20 в списке крупнейших экспортеров оружия Архівавана 21 красавіка 2021.
  16. U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Дзяржаўныя камітэты Беларусі
Катэгорыя·Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь