wd wp Пошук:

Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч

Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. 1967, Казань, РСФСР) — беларускі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (2021).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Казані, у сям’і вайскоўца. Школу скончыў у Барысаве, дзе служыў яго бацька. Скончыў Маскоўскае вышэйнае агульнавайсковае вучылішча, у 1998 годзе Ваенную акадэмію Беларусі, у 2008 — Ваенную акадэмію Генштаба Расіі.

Служыў у Барысаве ў 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры. У 2005—2006 служыў у Генштабе ў Мінску.

У 2008—2010 — камандзір 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, у 2010—2012 — намеснік камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, у 2012—2015 — начальнік штаба, першы намесніка камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у 2015—2018 — камандзір войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У 2018—2020 — першы намеснік начальніка Генштаба.

20 студзеня 2020 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

26 студзеня 2021 года прызначаны дзяржсакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].

24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[3]. 25 лютага ўключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[4].

Узнагароды

Зноскі

  1. Прыняцце кадравых рашэнняў
  2. https://blr.belta.by/president/view/dzjarzhsakratar-saveta-bjaspeki-gubernatar-i-gendyrektar-stb-lukashenka-razgledzeu-kadravyja-pytanni-96069-2021/
  3. U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  4. «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў (нявызн.) (недаступная спасылка). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 верасня 2010 г. № 474 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» (нявызн.).
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 мая 2016 г. № 168 «Аб узнагароджанні» (нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Ваенныя Беларусі
Узнагароджаныя медалём «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане»
Узнагароджаныя медалём «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Асобы
Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Дзяржаўныя сакратары Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
Нарадзіліся ў 1967 годзе
Узнагароджаныя медалём «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»
Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Нарадзіліся ў Казані
Выпускнікі Маскоўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Узнагароджаныя медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»