wd wp Пошук:

Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь

Дзяржа́ўны паграні́чны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Дзяржпагранкамітэт) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную пагранічную палітыку, які забяспечвае пагранічную бяспеку, які ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў гэтай сферы, каардынуючы дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і арганізацыі пагранічнай бяспекі.

Дзяржпагранкамітэт падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

З 29 снежня 2016 года пасаду старшыні камітэта займае Анатоль Лапо.

Гісторыя

20 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову «Аб падпарадкаванні пагранічных войскаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Саюза ССР, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

15 студзеня 1992 года ў адпаведнасці з Дэкларацыяй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўным суверэнітэце прынята пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні Галоўнага ўпраўлення Пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь». За кароткі тэрмін яно правяло працу па ўмацаванні пагранзастаў. Неўзабаве Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1992 г. камандуючым пагранічнымі войскамі Рэспублікі Беларусь прызначаны генерал-маёр Яўгеній Бачароў.

У 1992 годзе былі прынятыя Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь». Да верасня 1992 года ў рэспубліку ўдалося вярнуць 1400 беларусаў-пагранічнікаў[2].

Для аховы Дзяржаўнай мяжы з Літвой і Латвіяй былі створаны Полацкі (24 верасня 1992 года) і Смаргонскі (23 кастрычніка 1992 года) пагранічныя атрады.

11 чэрвеня 1993 года Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь мяжы Рэспублікі Беларусь з Латвійскай Рэспублікай, Расійскай Федэрацыяй і Украінай быў нададзены статус дзяржаўнай мяжы.

19 жніўня 1993 года было прынята Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні частак Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь».

25 кастрычніка 1993 года ўтворана асобная верталётная эскадрылля, 3 студзеня 1994 года — Пінскі пагранічны атрад.

15 сакавіка 1994 года паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве па пагранічных пытаннях.

25 жніўня 1997 года быў утвораны Лідскі пагранічны атрад.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 Ліпеня 1997 № 419 «Аб мерах па ўзмацненню аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» Чырванасцяжны пагранічны атрад імя Ф. Э. Дзяржынскага і атрад пагранічнага кантролю «Брэст» былі рэарганізаваны ў Чырванасцяжную пагранічную групу імя Ф. Э. Дзяржынскага з месцам дыслакацыі ў г. Брэсце і быў сфармаваны Гомельскі пагранічны атрад.

25 верасня 2007 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 448 Пагранічныя войскі былі пераўтвораны ў органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь быў перайменаваны ў Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь[3].

18 лістапада 2014 года Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб фарміраванні новага тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы — Мазырскага пагранічнага атрада з месцам дыслакацыі ў п. Прудок Мазырскага раёна. Новы атрад створаны на базе аддзела пагранічнай службы «Прудок» Гомельскай пагранічнай групы[4].

Пасля пачатку міграцыйнага крызісу кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, у тым ліку яго старшыня Анатоль Лапо, 2 снежня 2021 года трапіла пад санкцыі Еўрапейскага саюза[5], ЗША[6] і Канады[7]. 20 снежня да санкцый ЕС далучылася Швейцарыя[8], а 22 снежня — Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[9][10].

Структура

У склад Дзяржпагранкамітэта ўваходзяць:

Задачы

Асноўнымі задачамі Дзяржпагранкамітэта з’яўляюцца:

Зноскі

  1. Больше полумиллиарда долларов. Военные расходы Беларуси выросли Архівавана 29 жніўня 2019. // Tut.by, 28 марта 2018
  2. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / АН Беларусі, Інстытут гісторыі; Рэдкал.: М. П. Касцюк (гал. рэд.) і інш. Ч. 2. — Мінск: Беларусь, 1995. — 359, [1] с.: іл. — С. 480. — ISBN 5-338-01083-6.
  3. Кароткая гісторыя памежнай службы Рэспублікі Беларусь
  4. http://gpk.gov.by/news/gpk/15471/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Мазырскі пагранічны атрад 5 студзеня прыступіць да аховы дзяржаўнай мяжы
  5. ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам (нявызн.). Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  6. ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі (нявызн.). Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2021.
  7. Backgrounder: Belarus sanctions(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел.. Праверана 2 студзеня 2022.
  8. Searching for subjects of sanctions
  9. Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія (нявызн.). Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  10. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пагранічныя войскі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дзяржаўныя камітэты Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе