wd wp Пошук:

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (МЗС) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь. Па асобных пытаннях дзейнасці, прадугледжаных заканадаўствам, МЗС можа падпарадкоўвацца выключна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

МЗС праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне знешніх сувязяў, ажыццяўляе каардынацыю знешнеэканамічнай і знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.

Сістэма МЗС

У сістэму МЗС уваходзяць цэнтральны апарат МЗС, дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь за мяжой, а таксама дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя МЗС, адпаведна пераліку, зацверджанаму Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Асобным структурным падраздзяленнем цэнтральнага апарату МЗС з’яўляецца Дэпартамент знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з правамі юрыдычнай асобы.

Задачы МЗС

Асноўнымі задачамі МЗС з’яўляюцца:

Бягучая дзейнасць МЗС

У адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі, МЗС праводзіць інфармацыйна-аналітычную і інфармацыйна-прапагандысцкую работу; вядзе падрыхтоўку і ўдзельнічае ў ажыццяўленні візітаў дзяржаўных і ўрадавых дэлегацый, каардыніруе і кантраліруе выкананне дамоўленасцей па выніках гэтых візітаў; праводзіць перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных ўтварэнняў; прымае ўдзел у арганізацыі міжнародных форумаў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой; распрацоўвае ў межах сваёй кампетэнцыі праекты міжнародных дагавораў, праводзіць работу па іх заключэнню і выкананню; забяспечвае выкананне адзінага дзяржаўнага пратакола Рэспублікі Беларусь; ажыццяўляе работу па афармленню членства Рэспублікі Беларусь у межнародных арганізацыях; удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця ў частцы знешнеэканамічнай дзейнасці; удзельнічае ў распрацоўцы прапаноў па павелічэнню экспартнага патэнцыялу краіны; садзейнічае прыцягненню замежных інвестыцый у эканоміку краіны; ажыццяўляе рэгістрацыю замежных прадпрыемстваў у спецыяльным рэестры; ажыццяўляе падрыхтоўку абгрунтаванняў і праектаў рашэнняў аб усталяванні дыпламатычных адносін Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі і членстве краіны ў міжнародных арганізацыях; афармляе вярыцельныя і адзыўныя граматы кіраўнікам дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь; выдае патэнты кіраўнікам консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, прымае патэнты і выдае экзекватуры кіраўнікам консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь; ведае ў межах сваёй кампетэнцыі пытаннямі грамадзянства; забяспечвае афармленне ў межах сваёй кампетэнцыі паспартна-візавай дакументацыі для выезду за мяжу і ўезду на тэрыторыю Беларусі, ажыццяўляе іншыя віды консульскай дзейнасці; ажыццяўляе кантакты з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі замежных дзяржаў, прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь і вядзе з імі дыпламатычную і консульскую перапіску і г.д.

Кіраўніцтва

МЗС узначальвае Міністр замежных спраў Беларусі, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Міністр па пасадзе з’яўляецца членам Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час пасада міністра вакантная.

У міністра ёсць чатыры намеснікі, у тым ліку адзін першы.

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год»
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Міністэрства замежных спраў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністэрствы Беларусі