wd wp Пошук:

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь

Сле́дчы камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Следчы камітэт) — адзіная і цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з’яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы вядзення дасудовага крымінальнага працэсу.

Следчы камітэт з’яўляецца ваенізіраванай арганізацыяй, мае афіцыйныя геральдычныя сімвалы.

Следчы камітэт падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

З 11 сакавіка 2021 года пасаду старшыні камітэта займае Дзмітрый Гара[1].

Гісторыя

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная Следчаму камітэту.

Папярэдняе расследаванне ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўлялася следчымі пракуратуры, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі і фінансавых расследаванняў. Усе яны ўваходзілі ў структуру адпаведных ведамстваў.

Рашэнне аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь было прынята 2 жніўня 2011 года на праведзенай пад кіраўніцтвам Кіраўніка дзяржавы нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы органаў папярэдняга расследавання.

12 верасня 2011 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 409 «Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2016 года № 229 устаноўлена прафесійнае свята «Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга расследавання», якое адзначаецца штогод 12 верасня.

Структура

Сістэму Следчага камітэта складаюць:

Задачы

Паўнамоцтвы

Цэнтральны апарат Следчага камітэта ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі[2]:

Навукова-практычны часопіс «Папярэдняе расследаванне»

Асноўны артыкул: Папярэдняе расследаванне (часопіс) У 2017 г. Следчым камітэтам заснаваны навукова-практычны часопіс «Папярэдняе расследаванне». Выходзіць 1 раз у паўгоддзе. У часопісе публікуюцца навуковыя артыкулы, якія датычаць праблем праваахоўнай дзейнасці і супрацьдзеяння злачыннасці. Працоўныя мовы часопіса: беларуская, руская, англійская. Аўтарамі часопіса сталі даследчыкі з Арменіі, Беларусі, Расіі і Украіны.[3]

Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін

9 жніўня 2021 года Следчы камітэт быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як урадавая арганізацыя, якая стала на чале паслявыбарчых рэпрэсій і што працягнула адкрываць і расследаваць палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць праваабарончых арганізацый, а таксама супраць беларускага журналіста-дысідэнта Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі[4][5]. Таксама ў санкцыйны спіс ЗША былі ўнесены[4] старшыня камітэта Дзмітрый Гара (дагэтуль ужо ўнесены ў чорны спіс ЕС[6] і санкцыйны спіс Швейцарыі[7]), разам з намеснікамі Алегам Шандаровічам, Сяргеем Аземшам (у канцы 2020 года патрапілі пад санкцыі ЕС[8][9], Канады[10], Вялікабрытаніі[11], Швейцарыі[12]) і Анатолем Васільевым. Акрамя таго, ў канцы 2020 года пад санкцыі ЕС, Канады, Вялікабрытаніі, Швейцарыі патрапілі тагачасны старшыня СК Іван Наскевіч, былы намеснік старшыні Аляксей Волкаў і тагачасны намеснік старшыні Андрэй Смаль.

Зноскі

  1. https://blr.belta.by/president/view/gara-naznachany-starshynej-sledchaga-kamiteta-belarusi-97666-2021/(недаступная+спасылка)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2011 г. № 518 «Вопросы Следственного комитета Республики Беларусь» Архівавана 29 чэрвеня 2017.
  3. Официальный сайт научно-практического журнала «Предварительное расследование»
  4. 1 2 Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  5. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(руск.) . ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  6. Шейко, Юрий. ЕС опубликовал список новых санкций против Минска(руск.) . Deutsche Welle (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2021.
  7. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  8. Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников(руск.)  (недаступная спасылка). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 20 верасня 2021.
  9. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел..
  10. Belarus sanctions(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  11. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK(англ.) . Урад Вялікабрытаніі. Праверана 8 верасня 2021.
  12. Searching for subjects of sanctions

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
З’явіліся ў 2011 годзе
Вікіпедыя:Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Дзяржаўныя камітэты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША