wd wp Пошук:

Анатоль Апанасавіч Тозік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тозік. Анатолій Апанасавіч Тозік (13 сакавіка 1949, вёска Казанск, Калінкавіцкі раён Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія

Скочыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Кандыдат гістарычных навук (1974).

З 1974 да 1979 года працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам і сакратаром камітэта камсамола БДУ.

У 1980 скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску. Да 1994 года працаваў у органах бяспекі, потым да 2000 года на кіруючых пасадах у Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З 22 ліпеня 2000 года быў старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[1], членам Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь і членам Прэзідыума Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.

13 красавіка 2006 года быў зняты з пасады старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[2]. 28 снежня 2010 года быў адстаўлены з гэтай пасады і прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[3]. З 27 снежня 2014 у адстаўцы.

Затым узначаліў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 22 июля 2000 г. № 411 «О назначении А. А. Тозика Председателем Комитета государственного контроля Республики Беларусь» Архівавана 1 чэрвеня 2012. (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 13 апреля 2006 г. № 232 «О назначении А. А. Тозика Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Китайской Народной Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 28 декабря 2010 г. № 698 «О назначении А. А. Тозика» (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 9 апреля 1997 г. № 235 «О награждении А. А. Тозика орденом Отечества III степени» Архівавана 24 мая 2012. (руск.)
  5. Святейший Патриарх Кирилл: Празднуя 1025-летие Крещения Руси, мы замыкаем связь времен (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Кітаі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі