wd wp Пошук:

Андрэй Аляксеевіч Раўкоў

Андрэ́й Аляксе́евіч Раўко́ў (нар. 25 чэрвеня 1967, в. Равякі, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі военачальнік, генерал-лейтэнант (2015). Міністр абароны Рэспублікі Беларусь у 2014—2020 гадах. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (2020).

Біяграфія

У 1984 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1988 годзе з адзнакай і залатым медалём — Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1999 годзе з адзнакай і залатым медалём — камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 2005 годзе з адзнакай — ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

З 1988 па 1997 гады прайшоў усе службовыя ступені ад камандзіра ўзвода да камандзіра батальёна.

З 1999 па 2003 гады ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка штаба і камандзіра базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі.

З 2005 па 2012 гады займаў пасады камандзіра асобнай мабільнай брыгады, начальніка аператыўнага аддзела — намесніка начальніка штаба аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання.

З лістапада 2012 года па лістапад 2014 года — камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2].

У 2014 годзе па 26-й Лядзішчанскай акрузе быў абраны дэпутатам Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад горада Барысава.

20 студзеня 2020 года прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].

3 верасня 2020 года вызвалены ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[4].

19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Азербайджане[5].

Міжнародныя санкцыі

31 жніўня 2020 года Раўкоў быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[6]. 6 лістапада 2020 года Раўкова дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[7]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, які цесна звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам, нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання дзяржаўнага апарату ў выніку прэзідэнцкіх выбараў, у прыватнасці, адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[8].

24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9], а 11 снежня — і Швейцарыя[10]. Акрамя таго, 6 лістапада Раўкоў трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[11] і Канады[12].

Воінскія званні

Зноскі

  1. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь (нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  3. Раўкоў прызначаны дзяржсакратаром Рады бяспекі
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 2020 года № 328 «Об А.А.Равкове» (нявызн.) (недаступная спасылка). pravo.by (4 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2022. Праверана 5 верасня 2020.
  5. Равков — новый посол Беларуси в Азербайджане
  6. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс (нявызн.). Беларуская служба Радыё «Свабода» (31 жніўня 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  7. Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников(руск.)  (недаступная спасылка). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  8. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . EUR-Lex(польск.) бел..
  9. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  10. Belarus: Federal Council extends scope of sanctions(англ.) . Федэральны савет Швейцарыі(укр.) бел. (11 снежня 2020). Праверана 6 верасня 2021.
  11. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK(англ.) . Урад Вялікабрытаніі(серб.) бел.. Праверана 8 верасня 2021.
  12. Belarus sanctions(англ.) . Урад Канады(польск.) бел. (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  13. Указ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2011 года № 62 «О присвоении А. А. Равкову воинского звания»
  14. Указ Президента Республики Беларусь от 26 мая 2004 года № 253 «О присвоении воинских и специальных званий»

Спасылкі

Папярэднік:
Юрый Віктаравіч Жадобін
Міністры абароны Беларусі

20142020
Пераемнік:
Віктар Генадзевіч Хрэнін
Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Азербайджане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
Катэгорыя·Міністры абароны Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь