wd wp Пошук:

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Міністэрства абароны Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае кіраваць узброенымі сіламі. Міністр абароны і яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. Міністр уваходзіць у склад Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 20 студзеня 2020 года пасаду міністра займае Віктар Хрэнін[1].

Склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, яго 4 намеснікаў[2], дзяржаўнага сакратара Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь і загадчыкаў відамі ўзброеных сіл таксама ўхваляецца прэзідэнтам. Паседжанні калегіі праводзяцца раз у два месяцы ды з’яўляюцца правамоцнымі пры наяўнасці паловы членаў. Рашэнні ўхваляюцца кваліфікаванаю большасцю галасоў прысутных.

Будова

Цэнтральны апарат складаецца з 5 галоўных упраўленняў, 2 упраўленняў, аднаго дэпартаменту, агентцтва і генеральнага штаба[3].

Служба

Поўнагадовыя грамадзяне мужчынскага пола ва ўзросце да 27 год праходзяць ваенную службу цягам 18 месяцаў паводле абавязку, а пры наяўнасці вышэйшай адукацыі — цягам года. Найм на ваенную службу ажыццяўляецца з ліку поўнагадовых грамадзян, у тым ліку жаночага пола з 19 год, ва ўзросце да 35 год на пасады салдатаў i матросаў, сяржантаў i старшынаў, прапаршчыкаў i мічманаў, а на пасады афіцэраў — да 30 год. Гранічны ўзрост знаходжання на службе для салдатаў i матросаў, сяржантаў i старшынаў, прапаршчыкаў i мiчманаў, малодшых i старшых афiцэраў, акрамя палкоўнiкаў (капiтанаў 1-га рангу), складае 45 год, для палкоўнiкаў (капiтанаў 1-га рангу) — 50 гадоў, генерал-лейтэнантаў, генерал-маёраў — 55 гадоў, а для генерал-палкоўнiкаў — 60 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званні да падпалкоўніка (капiтана 2-га рангу) дазваляецца рашэннямі калегіі міністэрства, а вайскоўцам у званні палкоўніка (капiтана 1-га рангу) і вышэй — рашэннем прэзідэнта[4].

Мінулае

У снежні 1991 г. першым міністрам па справах абароны Беларусі прызначылі генерал-палкоўніка Пятра Чавуса[5]. Аднак толькі 20 сакавіка 1992 г. урад ухваліў Пастанову аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь. У лiстападзе 1992 г. Вярхоўны Савет ухваліў Законы «Аб абароне», «Аб усеагульным воiнскiм абавязку i ваеннай службе» ды «Аб статусе ваеннаслужачых», а 6 снежня 1992 г. — ваенную дактрыну[6].

Міністры

# Фота Прозвішча Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Кіраўнік дзяржавы
1 No image available Пётр Рыгоравіч Чавус Снежань 1991 Красавік 1992 Станіслаў Шушкевіч
2 No image available Павел Паўлавіч Казлоўскі Красавік 1992 Ліпень 1994 Станіслаў Шушкевіч
Мечыслаў Грыб
3 No image available Анатоль Іванавіч Касценка 28 ліпеня 1994 6 чэрвеня 1995 Аляксандр Лукашэнка
4 No image available Леанід Сямёнавіч Мальцаў 10 кастрычніка 1995 1 лістапада 1996
5 No image available Аляксандр Пятровіч Чумакоў 1 лістапада 1996 28 сакавіка 2001
6 No image available Леанід Сямёнавіч Мальцаў 24 верасня 2001 4 снежня 2009
7 No image available Юрый Віктаравіч Жадобін 4 снежня 2009 25 лістапада 2014
8 No image available Андрэй Аляксеевіч Раўкоў 25 лістапада 2014 20 студзеня 2020
9 No image available Віктар Генадзевіч Хрэнін 20 студзеня 2020

Гл. таксама

Зноскі

  1. Прыняцце кадравых рашэнняў(бел.)   (нявызн.)?. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21.01.2020.
  2. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2001 г. № 780(руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 жніўня 2010.(недаступная спасылка)
  3. http://www.mod.mil.by/owq.html Архівавана 16 снежня 2010.
  4. http://zakanadaustva.narod.ru/zakony/zakon_ab_voinskim_abaviazku_22_07_03.htm Архівавана 4 кастрычніка 2006.
  5. http://www.mod.mil.by/85kombel_by.html Архівавана 23 снежня 2009.
  6. http://www.mod.mil.by/7okrugarmia_by.html Архівавана 16 снежня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя сілы Беларусі
Катэгорыя·Міністэрствы абароны
Катэгорыя·Міністэрствы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі