wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Зялёнкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зялёнкін. Міхаіл Міхайлавіч Зялёнкін (20 верасня 1920, Рудзенск, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 24 чэрвеня 1991 Мінск) — Герой Савецкага Саюза, беларускі мастак.

Біяграфія

Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар Герой Савецкага Саюза Міхала Зялёнкіна.
Рудзенск, вуліца Чкалава. Памятная таблічка на доме, дзе жыў Герой Савецкага Саюза Міхала Зялёнкіна.

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Пасля заканчэння Віцебскага мастацкага вучылішча працаваў у Мiнску на фабрыцы «Кастрычнік», там жа вучыўся ў аэраклубе. З 1939 ў шэрагах Чырвонай Арміі. У 1941 годзе скончыў Батайскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Ваяваў у складзе 156-го авіяпалка на Калінінскім, Заходнім, Волхаўскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Свае першыя паветраныя перамогі сяржант М. М. Зялёнкiн атрымаў на знішчальніку І-16. З лета 1944 ваяваў ужо на Як-3.

Да жнiўня 1944 начальнік звяна 156-га знішчальнага авіяцыйнага палка. Здзейсніў 218 баявых вылетаў, збіў асабіста 19 самалётаў і 1 аэрастат.

15 траўня 1946 за мужнасць і венную доблесць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, лётчыку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі: Леніна, Чырвонага Сцяга, Суворава 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі; медалямі.

У 1954 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, жыў і працаваў у Мінску. З 1965 Член Саюза мастакоў СССР. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Выпускнікі Краснадарскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рудзенску
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава III ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»