Цітвянская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — Цітва.
Цітвянская воласць існавала пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай да 1924 года.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі воласць увайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 воласць знаходзілася пад польскай уладай (Gmina Citwa).