wd wp Пошук:

Яўген Мікалаевіч Паўловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўловіч. Яўген Мікалаевіч Паўловіч (28 сакавіка 1940, г.п. Рудзенск, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1970).

Біяграфія

Скончыў у 1959 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1980 годзе Мінскі інстытут культуры. У 19591979 гадах саліст, з 1981 рэжысёр оперы Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1984 года выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, з 1995 года дацэнт.

Творчасць

Танцу Паўловіча былі ўласцівы строгае следаванне патрабаванням класічнай формы, мяккая лірычная манера. Сярод лепшых партый: Альберт («Жызэль» А. Адана), Зігфрыд, Дэзірэ і Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Юнак («Шапеніяна» на музыку Ф. Шапена), Рамэа, Прынц («Рамэа і Джульета», «Золушка» С. Пракоф’ева), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Гармодый («Спартак» А. Хачатурана). У опернай студыі Акадэміі музыкі паставіў оперы «Алеся» Я. Цікоцкага, «Сельскі гонар» П. Масканьі, «Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ і інш., кампазіцыю «Мая Кармэн» па оперы «Кармэн» Бізэ.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рудзенску
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Артысты балета СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР