wd wp Пошук:

2-я Мінская партызанская брыгада

2-я Мінская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрадаў «Сокал», М. Цярэніка (пазней імя Суворава), імя Чапаева, імя Кутузава. Дзейнічала на тэрыторыі Пухавіцкага, Мінскага, Старадарожскага, Рудзенскага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (1341 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. На базе атрадаў, вылучаных з брыгады былі створаны партызанская брыгада імя В. І. Чапаева, партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі, 3-я Мінская партызанская брыгада імя С. М. Будзённага.

Склад

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Дзейнасць

Партызаны ў другой палове 1943 года падарвалі 1 тысячу рэек. 10 кастрычніка 1942 года на дарозе ПухавічыВомельна знішчылі 9 аўтамашын, больш за 70 нямецкіх салдат. У студзені — лютым 1943 года, чэрвені 1944 года вялі баі з карнікамі. Вялі баі каля вёсак Вомельна Пухавіцкага і Дражна Старадарожскага раёнаў. Вывелі са строю электрастанцыі ў Пухавічах, Седчы. У кастрычніку 1943 — красавіку 1943 года знішчылі 43 масты. 28 чэрвеня 1944 года захапілі пераправу цераз раку Пціч і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі.

Памяць

У вёсцы Клятное Пухавіцкага раёна ў памяць брыгады пастаўлены помнік.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе