wd wp Пошук:

Андрэй Уладзіміравіч Праневіч

Андрэй Уладзіміравіч Праневіч (нар. 5 жніўня 1983, Рудзенск, Мінская вобласць) — беларускі фехтавальшчык-калясачнік на шпагах і шаблях. Чэмпіён летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 года.

Біяграфія і кар’ера

Ураджэнец Рудзенска, ва ўзросце аднаго года з бацькамі пераехаў у вёску Салонікі Полацкага раёна. У 1993 годзе ў час гульняў на будоўлі зламаў пазваночнік, пасля чаго атрымаў інваліднасць I групы[1].

Спачатку гуляў у тэніс у Полацкім клубе інвалідаў, у 2008 годзе пачаў займацца паралімпійскім фехтаваннем пад кіраўніцтвам С. Я. Сушчына[1]. З 2011 года ўваходзіць у склад Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па фехтаванні на інвалідных калясках[1].

У 2013 годзе — сярэбраны прызёр Чэмпіяната Беларусі, у 2016 годзе — чэмпіён Беларусі[2].

У 2014 годзе паспяхова выступіў на міжанродных спаборніцтвах: у студзені заняў 2-е месца на этапе Кубка свету ў Германіі, у сакавіку — 3-е месца на этапе Кубка свету ў Італіі, у чэрвені — 1-е месца на Чэмпіянаце Еўропы ў Францыі, у жніўні — 2-е месца на этапе Кубка свету ў Польшчы.

На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Эгеры выйграў бронзавы медаль у індывідуальным фехтаванні на шпагах[2].

Выступаючы на XV летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра заняў першае месца ў фехтаванні на шпагах, абгуляўшы іракскага фехтавальшчыка Алі Амара з лікам 15:14[2]. Андрэй Праневіч стаў першым беларускім паралімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.

У 2018 годзе — сярэбраны прызёр Чэмпіяната Еўропы, у 2019 годзе — бронзавы прызёр Чэмпіяната свету ў Карэі.

На пачатак 2021 года займаў першае месца ў сусветным рэйтынгу сярод спартсменаў па паралімпійскім фехтаванні.

На XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа выступаў у фехтаванні на шпагах і шаблях. У матчы за бронзу на шпагах прайграў брытанскаму спартсмену Дзімітру Куцью і заняў 4-е месца, у спаборніцтвах на шаблях завяршыў выступленне паразай у 1/8 фінале і заняў выніковае 10-е месца[3].

Жыве ў Полацку. Студэнт гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[4]. Трэніруецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.

Узнагароды і званні

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2016). Удастоены званняў ганаровага грамадзяніна Полацка (2017), «Чалавек года Віцебшчыны-2016» і «Чалавек года Полаччыны-2014»[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Мастер спорта международного класса по фехтованию на инвалидных колясках Андрей Праневич – о жизни, золоте и любви(руск.) . Республиканская ассоциация инвалидов-колясочников (28 красавіка 2021). Праверана 22 верасня 2021.
  2. 1 2 3 Андрей Праневич: Я просто ехал фехтовать…(руск.)  (недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (26 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 22 верасня 2021.
  3. Олимпиада. Паралимпиада. Андрей Праневич не сумел завоевать бронзу в фехтовании на колясках(руск.) . Прессбол (26 жніўня 2021). Праверана 22 верасня 2021.
  4. 1 2 Паралимпийский чемпион Андрей Праневич рассказал о подготовке к Играм в Токио-2020, детской травме и безбарьерной среде в Полоцке(руск.) . Віцьбічы (10 красавіка 2019). Праверана 22 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Полацка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рудзенску
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Паралімпійскія чэмпіёны ад Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Удзельнікі летніх Паралімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі Беларусі