wd wp Пошук:

Вадзяны млын

Будынак былога вадзянога млына ў Оршы, этнаграфічны музей «Млын».
Вадзяны млын у вёсцы Волма на паштовай марцы

Вадзяны млын — збудаванне для абмалоту зерня, механізмы якога прыводзяцца ў рух сілай вады.

Вадзяныя млыны з’явіліся на Беларусі ў ХII-ХIII стст. першапачаткова пры гаспадарках князёў і заможных манастыроў. Іх распаўсюджанне магло адбыцца пад уплывам заходніх суседзяў, прыкладам ў палякаў вадзяныя млыны вядомыя з ХII ст. Асобны артыкул прысвечаны ўрэгуляванню пытання будаўніцтва вадзяных млыноў маецца ў Статуце 1529 году. На тэрыторыі Беларусі вадзяныя млыны шырока бытавалі да пачатку ХХ ст., прыкладам у адным Крычаўскім графстве ў 1786 годзе налічвалася 33 вадзяныя млыны.

Месцам усталявання млыноў звычайна былі берагі рэк або праточных азёраў. Для павялічэння вытворчасці млына перад імі маглі стварацца штучныя ставы. Млыны на невялікіх ставах мелі адпаведныя памеры і будаваліся звычайна з дрэва, у той час як на вялікіх ставах маглі будавацца мураваныя двухпавярховыя млыны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Вадзяныя млыны