wd wp Пошук:

Рафаэль Санці

Рафаэль, Рафаэль Санці, Рафаэла Санцыё (італ.: Raffaello Santi, Raffaello Sanzio, Rafael, Raffael da Urbino, Rafaelo; красавік 1483, Урбіна — 6 красавіка 1520, Рым) — італьянскі жывапісец, графік і архітэктар, прадстаўнік умбрыйскай школы(руск.) бел., адзін з найвялікшых майстроў эпохі Адраджэння.

Біяграфія

Урбіна. Дзяцінства і юнацтва

«Заручыны Дзевы Марыі». 1504. Пінакатэка Брэра

Нарадзіўся ў сям’і жывапісца Джавані Санці. Джавані Санці быў прыдворным мастаком і ўзначальваў самую вядомую ва Урбіна мастацкую майстэрню (яе будынак захаваўся да нашых дзён). Пасля яго смерці майстэрняй кіравалі яго памагатыя, і, верагодна, менавіта тут (ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў) Рафаэль набыў першыя навыкі рамяства. На стыль твораў, якія выйшлі з майстэрні ў гэтыя гады, аказаў прыкметны ўплыў Перуджына. Амаль усю сваю юнацкасць мастак правёў у Чыта дэль Кастэла, размешчаным у верхняй частцы даліны Тыбра. Захаваліся фрагменты вялікага алтарнага абраза (у музеях Неапалю і Брэшыі), напісанага Рафаэлем каля 1500 для гэтага горада. У кантракце згадваецца і іншы, меней вядомы мастак, але відавочна, што галоўная роля належала 17-гадоваму Рафаэлю, які названы ў гэтым дакуменце майстрам. Каля 1503 Рафаэль напісаў вялікі алтарны абраз — Каранаванне Марыі(руск.) бел. (Рым, Ватыканская пінакатэка). Відаць, да гэтага часу ён ужо працаваў у майстэрні П’етра Перуджына. Гэты ранні перыяд творчасці Рафаэля завяршае карціна Заручыны Марыі(руск.) бел. (1504, Мілан, галерэя Брэра).

Фларэнцыя

«Дама з аднарогам». 1506. Галерэя Баргезэ
«Мадонна з безбародым Іосіфам». 1506. Эрмітаж

У 1504 Рафаэль упершыню прыехаў у Фларэнцыю. У наступныя чатыры гады ён напераменку жыў у Фларэнцыі, Перуджы і Урбінао. У 1-м дзесяцігоддзі 16 ст., у Фларэнцыі адначасова з Рафаэлем працавалі два вялікіх майстры Высокага Адраджэння: Мікеланджэла і Леанарда да Вінчы. З твораў Мікеланджэла Рафаэль успрыняў новую скульптурную трактоўку формаў чалавечага цела, а з твораў Леанарда — манументальнасць кампазіцыі і цікавасць да тэхнічных эксперыментаў. За чатыры гады, праведзеныя ў Фларэнцыі, мастак стварыў велізарную колькасць карцін. Тры выявы Мадонны могуць праілюстраваць творчае развіццё майстра ў гэты перыяд. Мадонна дэль Грандука (каля 1505, Фларэнцыя, галерэя Піці) яшчэ блізкая па стылі жывапісу Перуджына, але адрозніваецца ад яе кампазіцыяй і мякчэйшай святлаценявай мадэлёўкай. Прыгожая садоўніца(руск.) бел. (1507, Парыж, Луўр) кампазіцыйна складаней, з кантрасным проціпастаўленнем трох постацяў, якія змешчаюцца ў пейзажы і ўтвараюць у прасторы карціны пірамідальную структуру. Малая Мадонна Каўпера (1508, Вашынгтон, Нацыянальная галерэя) адрозніваецца плаўнасцю ліній і большай выразнасцю рухаў.

На працягу фларэнційскага перыяду творчасці каларыт у творах Рафаэля становіцца больш стрыманым і набывае большае танальнае адзінства, у параўнанні з яркімі інтэнсіўнымі колерамі яго ранніх твораў, выкананых пад уплывам Перуджына.

Ватыкан

Асноўны артыкул: Станцы Рафаэля

«Афінская школа». 1511. Апасталічны палац, Ватыкан

У канцы 1508 Рафаэль атрымаў запрашэнне Папы Юлія II у Рым. Рафаэлю было даручана ўпрыгожыць фрэскамі кабінет Папы (Станца дэла Сеньятура(італ.) бел.). Спачатку меркавалася, што гэта праца будзе падзелена паміж некалькімі майстрамі (Рафаэль павінен быў распісаць скляпенні), але Юлію II настолькі спадабалася складзеная Рафаэлем праграма размалёвак, што ён зрабіў мастака адзіным выканаўцам праекта. Сюжэт роспісі — чатыры сферы духоўнай дзейнасці чалавека: Тэалогія(італ.) бел., Філасофія(італ.) бел., Юрыспрудэнцыя(італ.) бел. і Паэзія(італ.) бел.. На скляпенні прадстаўлены алегарычныя фігуры і сцэны. У чатырох люнетах знаходзяцца кампазіцыі, якія тлумачаць сэнс кожнай з чатырох абласцей чалавечай дзейнасці: Дыспут(італ.) бел., Афінская школа, Мудрасць, Мера і Сіла, Парнас(італ.) бел..

У канцы гэтай працы Папа даручыў Рафаэлю ўпрыгожванне Станца д’Эліадора(італ.) бел. (1511—1514) і Станца дэль Інчэндыа(руск.) бел. (1514—1517). У фрэскавым цыкле першай з іх Рафаэль прадставіў драматычныя эпізоды з хрысціянскай гісторыі, якія змяшчалі алюзіі на сучасныя яму палітычныя падзеі. Люнеты займаюць чатыры кампазіцыі: Выгнанне Эліадора(польск.) бел., Імша ў Бальсене(італ.) бел., Сустрэча Льва I з Атылай(італ.) бел. і Вызваленне апостала Пятра з вязніцы(італ.) бел.. Тэму Боскага ўмяшання ў падзеі чалавечай гісторыі раскрыюць і фрэскі зводу: Неабпальная Купіна(італ.) бел., Папярэджанне Ноя пра патоп(італ.) бел., Сон Якава(руск.) бел., Ахвярапрынашэнне Аўраама(італ.) бел.. У стварэнні размалёвак Станцы д’Эліадора прымалі актыўны ўдзел мастакі з майстэрні Рафаэля, у т. л. адзін з самых знакамітых яго вучняў — Джуліа Рамана.

Фрэскі трэцяй станцы былі амаль цалкам выкананыя вучнямі Рафаэля. З ростам яго славы колькасць атрыманых заказаў стала настолькі велізарнай, што пераўзыходзіла магчымасці майстра, і ён быў вымушаны перадаручаць працу над некаторымі з іх сваім памочнікам. Толькі кампазіцыя Пажар у Борга(італ.) бел. была напісана па кардоне Рафаэля і, магчыма, ім самім. Гэта драматычная падзея намалявана так, нібы глядач назірае яе, знаходзячыся ўсярэдзіне падпаленага горада; фігуры набываюць цяжкавагавасць і моц антычных статуй. У канцы 1510-х Рафаэль і яго вучні прыступілі да ажыццяўлення яшчэ двух мастацкіх праектаў у Ватыкане — размалёвак Лоджый (фігуры апосталаў, старазапаветныя сюжэты, і арнаменты, выкананыя ў тэхніку грызайль, г. зн. манахромна) і Залы Канстанціна(італ.) бел..

«Сіксцінская Мадонна». 1512—1513. Галерэя старых майстроў, Дрэздэн

Адначасова з працай над фрэскамі апошняй з ватыканскіх станц Рафаэль атрымаў заказ на стварэнне кардонаў для дзесяці габеленаў для ўпрыгожвання Сіксцінскай капэлы (1515—1516, сем з іх захоўваюцца ў музеі Вікторыі і Альберта ў Лондане).

Адным з самых уплывовых заступнікаў Рафаэля ў Рыме быў банкір Агасціна Кіджы, вілу якога (цяпер — віла Фарнезіна) мастак упрыгожыў фрэскамі Трыўмф Галатэі(руск.) бел. (каля 1512) і Паданне пра Амура і Псіхею(італ.) бел. (не скончана і выканана галоўным чынам вучнямі, 1517—1518). Апроч таго, Рафаэль выканаў роспісы капэлы Кіджы(італ.) бел. ў царкве Санта Марыя дэла Пачэ (Прарокі і Сівілы(італ.) бел., каля 1514), а таксама пабудаваў пахавальную капэлу Кіджы ў царкве Санта-Марыя дэль Попала.

Партрэты

Асноўны артыкул: Партрэты Рафаэля

«Партрэт Папы Юлія II». 1511—1512. Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя

Унёсак Рафаэля(руск.) бел. ў партрэтны жывапіс эпохі Адраджэння можна параўнаць толькі са спадчынай Тыцыяна. Партрэты Рафаэля прайшлі тую ж эвалюцыю, што і яго рэлігійны жывапіс. Аднымі з лепшых твораў у гэтым жанры, якія адносяцца да ранняга перыяду творчасці, з’яўляюцца парныя партрэты мужа і жонкі Аньёла(італ.) бел. і Мадалены Доні(руск.) бел. (каля 1507, Фларэнцыя, галерэя Піці). Пасля прыезда Рафаэля ў Рым партрэт займае важнейшае месца ў яго творчасці. Пры стварэнні Партрэта Папы Юлія II(італ.) бел. (1511—1512, Фларэнцыя, галерэя Уфіцы) Рафаэль выкарыстоўваў новы фармат: Папа паказаны ў незвычайным для партрэтавання эмацыйным стане — падчас дэпрэсіі і хваробы. Тамаза Інгірамі(італ.) бел. прадстаўлены ў момант паэтычнага натхнення за пісьмовых сталом. Да гэтага перыяду творчасці Рафаэля прылічаюцца таксама партрэты Алесандра Фарнезэ(італ.) бел. (1514, Неапаль) і Партрэт Папы Льва X з кардыналамі Джулія Медычы і Луіджы Росі(італ.) бел. (каля 1518, Фларэнцыя, Уфіцы). Партрэтам сябра Рафаэля, літаратара Бальдасарэ Кастыльёне(руск.) бел. (каля 1514, Луўр), захапляліся Рэмбрант і Пітэр Паўль Рубенс. У позніх творах (Партрэт Ізабэлы Рэкесэнс (Партрэт Іааны Арагонскай)(італ.) бел., 1518, Парыж, Луўр, і Фарнарына, каля 1519, Рым, Палацца Барберыні) з’яўляецца дэкаратыўная ўскладненасць і некаторая халоднасць, характэрныя для маньерыстычных партрэтаў.

Архітэктура

План сабора Св. Пятра па праекце Рафаэля
Віла Мадама.

Звычайна першым крокам Рафаэля ў архітэктуры лічаць стварэнне выявы ідэальнага храма ў карціне Заручыны Марыі(руск.) бел. (1504). Такія рымскія пабудовы Рафаэля, як царква Сант-Эліджа-дельі-Арэфічы(італ.) бел. (1509) і капэла Кіджы(руск.) бел. ў царкве Санта-Марыя-дэль-Попала (1512—1520), па стылі блізкія творам Брамантэ, пасля смерці якога ў 1514 Рафаэль узначаліў будаўніцтва сабора Святога Пятра. Створанае ім Палаца дэль Аквіла(італ.) бел. (не захавалася) была выканана ў больш дэкаратыўным стылі, чым строгія класічныя пабудовы Брамантэ: фасад багата ўпрыгожаны стукавым дэкорам, што прывяло, з аднаго боку, да ўскладнення агульнай кампазіцыі, а з іншага — да страты выразнасці структуры будынка. Віла Мадама(руск.) бел., пачатая Рафаэлем незадоўга да смерці і так і не скончаная, па складанасці плану можа параўнацца толькі з антычнымі збудаваннямі. Скарыстаныя тут дэкаратыўныя матывы (дэкарацыя выканана Джавані дзі Удзінэ(італ.) бел. пасля 1520, верагодна, па малюнках Рафаэля) з’яўляюцца перайманнямі антычных гратэскаў і зробленыя з пазалочанага і размаляванага стуку ў тэхніцы нізкага рэльефу. У жывапісе і архітэктуры творы Рафаэля апошніх гадоў яго жыцця паслужылі адпраўнай кропкай для майстроў наступнага этапу развіцця італьянскага мастацтва — маньерызму.

Рысункі і гравюры

Рафаэль. «Лукрэцыя»
Маркантоніа Раймондзі. «Лукрэцыя» (1510—1515)

Захавалася каля 400 малюнкаў Рафаэля. Сярод іх ёсць падрыхтоўчыя малюнкі і накіды да карцін, маюцца і самастойныя творы.

Сам Рафаэль гравюрамі не займаўся. Аднак Маркантоніа Раймондзі стварыў вялікую колькасць гравюр па малюнках Рафаэля, дзякуючы чаму да нас дайшло некалькі выяў страчаных карцін Рафаэля. Мастак сам перадаваў Маркантоніа малюнкі для іх перанясення на гравюры. Маркантоніа не капіраваў іх, а ствараў на іх аснове новыя мастацкія творы, ён займаўся гэтым і пасля смерці Рафаэля.

Гравюра «Суд Парыса» натхніць Манэ на знакаміты «Сняданак на траве».

Вучні

У Рафаэля было шмат вучняў, хоць ніхто з іх не стаў у выдатным мастаком. Самым таленавітым быў Джуліа Рамана, які смерці Рафаэля ён стварыў цыкл парнаграфічных малюнкаў, што выклікала скандал, з-за якога ён быў вымушаны пераехаць у Мантую. Яго творы, выкананыя ў стылі настаўніка, а часам і па яго эскізах, сучаснікі не ацанілі. Джавані Нані вярнуўся ў Удыне, дзе стварыў шэраг добрых карцін. Франчэска Пені пераехаў у Неапаль, але памёр маладым. Перын дэль Вага стаў мастаком, працаваў у Фларэнцыі і Генуі.

Смерць Рафаэля

Вазары пісаў, што Рафаэль памёр «пасля баўлення часу яшчэ больш распусны, чым звычайна», але сучасныя даследчыкі мяркуюць, што прычынай смерці была рымская ліхаманка, якой заразіўся жывапісец падчас наведвання раскопак. Рафаэль памёр у Рыме, 6 красавіка 1520 года ва ўзросце 37 гадоў. Пахаваны ў Пантэоне. На яго грабніцы маецца эпітафія: «Тут спачывае вялікі Рафаэль, пры жыцці якога прырода баялася быць пераможанай, а пасля яго смерці яна баялася памерці».

Найдарожчы малюнак

5 снежня 2012 года на аўкцыёне Сотбіс быў прададзены малюнак Рафаэля «Галава маладога апостала» (1519—1520) да карціны «Праабражэнне». Цана склала 29 721 250 фунтаў стэрлінгаў, удвая перавысіўшы стартавую. Гэта рэкордная сума для графічных прац[7].

Галерэя

Сікстынская Мадона (1515). Дрэздэнская галерэя. Дрэздэн

Зноскі

  1. 1 2 3 4 https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12215591q
  2. Istituto dell’Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line
  3. 1 2 3 Encyclopædia Britannica
  4. 1 2 BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  5. 1 2 3 4 5 6 RKDartists
  6. Miscellaneous Notes(англ.)  // The phrenological journal and miscellany. — 1836. — Т. 9. — № 41. — С. 91-96.
  7. Сайт Sotheby’s Архівавана 20 лютага 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Нарадзіліся ва Урбіна
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мастакі Італіі
Кавалеры ордэна Залатой шпоры
Памерлі ў Рыме
Мастакі паводле алфавіта
Памерлі 6 красавіка
Карціны Рафаэля
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Скульптары Адраджэння
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Мастакі Адраджэння
Нарадзіліся 28 сакавіка
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Нарадзіліся ў 1483 годзе
Памерлі ў 1520 годзе
Скульптары Італіі
Нарадзіліся 6 красавіка
Пахаваныя ў рымскім Пантэоне
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Постаці Італіі
Асобы