wd wp Пошук:

Палацца Барберыні

Пала́цца Барберы́ні (італ.: Palazzo Barberini) — палац (палацца) сям’і Барберыні на via delle Quattro Fontane (вуліцы Чатырох фантанаў) ва ўсходняй частцы Рыма. У наш час тут размяшчаецца Нацыянальная галерэя старадаўняга мастацтва.

Будаваўся па заказе Мафеа Барберыні пасля таго, як той быў абраны Папай пад імем Урбана VIII. У стварэнні палаца ў 16271633 гг. удзельнічалі тры вялікіх дойліда — Карла Мадэрна, яго пляменнік Франчэска Бараміні і нарэшце Берніні. Па сваім абліччы палац бліжэй да маньерызму, чым да барока. Вакол яго ўпершыню ў гісторыі папскай сталіцы быў разбіты шырокі сад, пасля знішчаны.

Пасля смерці Урбана VIII палац быў канфіскаваны ў папскую казну, але вярнуўся да сямейства Барберыні ў 1653 г. Наведвальнікаў палаца захаплялі фрэска П’етра да Картоны, якая ўсхваляе магутнасць Барберыні, вычварная «смаўжападобная» лесвіца Бараміні, антычныя Портлендская ваза, Палестрынская мазаіка і статуя п’янага сатыра, а ў падвалах — руіны старажытнага храма Мітры.

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Будынкі і калекцыі роду Барберыні
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі барока
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·З’явіліся ў 1633 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музеі Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палацы Рыма
Катэгорыя·Карціны са збораў Палацца Барберыні