wd wp Пошук:

Ватыканская пінакатэка

Ватыканская пінакатэка (італ.: Pinacoteca Vaticana) — адзін з музеяў Ватыкана.

Ватыканская пінакатэка (калекцыя твораў жывапісу, адкрытая для наведвання публікі) была заснавана Папам Піем VI у другой палове XVIII стагоддзі. У 1797 годзе шматлікія з карцін былі адпраўлены па загаду Напалеона Банапарта ў Парыж. У 1815 годзе на Венскім кангрэсе было прынята рашэнне вярнуць карціны ў Ватыкан.

Карціны ватыканскай пінакатэкі размяшчаліся ў папскіх пакоях, неаднаразова перамяшчаючыся з аднаго памяшкання ў іншае, датуль, пакуль не былі размешчаны ў адным з крылаў Бельведэрскага палаца, дзе 19 сакавіка 1908 года адбылося ўрачыстае адкрыццё пінакатэкі для публікі. У 1932 годзе для пінакатэкі па заказе Папы Пія XI быў пабудавана новы будынак (архітэктар Л. Бельтрамі), дзе яна размяшчаецца па сённяшні дзень. Адкрыццё пінакатэкі ў новым будынку адбылося 27 кастрычніка 1932 года.

У пінакатэцы Ватыкана прадстаўлены галоўным чынам працы італьянскіх майстроў, а таксама набытая Папам Піем X калекцыя візантыйскага мастацтва, працы мастакоў з іншых краін нешматлікія. Усяго ў зборы прадстаўлена каля 460 карцін XII—XIX стагоддзяў, размешчаных у 18 залах пінакатэкі ў храналагічным парадку. Па традыцыі ў зборы прысутнічаюць толькі карціны на рэлігійныя тэмы.

Рафаэль. Дабравешчанне

Залы

Зала I (XII—XV стст.): Сярэднявечныя сіенская, умбрыйская і тасканская школы. Працы Нікола і Джавані.

Трыпціх Стэфанескі

Зала II (XIII—XV стст.): Прадстаўлены карціны сіенскіх мастакоў трэчэнта, Джота дзі Бандонэ (12671337) і вучняў: трыпціх Стэфанескі (13301335 гг.); Сімонэ Марціні, Бернарда Дадзі («Мадонна»), П’етра Ларэнцэці.

Зала III (XV ст.): Фларэнційскі жывапіс часоў Рэнесансу: працы Фра Беата Анжаліка (13871455): Мадонна на троне паміж святымі Кацярынай і Даменікам (каля 1435), Сцэны з жыцця Св. Мікалая (1437 г.), Святы Францыск Асізскі атрымлівае стыгматы (каля 1440 г.); Філіпа Ліпі: «Шлюб Маці Божай», «Мадонна» працы Беноца Гацолі.

Мелоца дзі Форлі

Зала IV (XV—XVI стст.) Фрэска Мелоца дзі Форлі — «Сікст IV засноўвае Ватыканскую бібліятэку», фрагменты мазаікі апсіды з царквы Санці-Апастолі.

Зала V (XV ст.): Эрколе дэ Раберці; Лукас Кранах Старэйшы — «П’ета».

Зала VI (XV ст.): Паліпціхі; «П’ета» працы Карла Крывелі, Антоніа Віварыні.

Зала VII (XV—XVI стст.) П’етра Перуджына (каля 14521523): «Мадонна з немаўлём і святымі» (14951496 гг.), «Уваскрэсенне» (14991500 гг.), «Св. Бенедыкт»; Пінтурык’ё — «Укаранаванне Марыі».

Зала VIII (XVI ст.): Рафаэль Санці (14831520): «Мадонна дзі Фалінья» (1511 г.), «Ператварэнне» (15191520 гг.), «Укаранаванне Марыі» (15021504 гг.), «Св. Пётр» (15131514 гг.), «Св. Павел» (15131514 гг.), (каля 14901576 гг.): «Партрэт дожа Нікола Марчэла» (каля 1474 г.), «Мадонна з немаўлём і святымі» (Мадонна дзі Сан Нікола дэі Фрары) (15331535 гг.); Таксама габелены па эскізах Рафаэля.

«Св. Еранім»

Зала IX Знаходзяцца творы Леанарда да Вінчы (14521519): няскончаная карціна Св. Еранім (каля 1482 г.) і мастакоў XV—XVI стст., напрыклад, венецыянскага мастака Джавані Беліні: «Аплакванне Хрыста Св. Іосіфам Арымафейскім, Нікадзімам і Марыяй Магдалінай»;

Зала X (XVI ст.): Школа Рафаэля і венецыянскі жывапіс; Тыцыян: «Святы Мікалай і Мадонна»; Паала Веранезэ (1528—1588 гг.): «Бачанне святой Алены» (каля 1570 г.), «Алегорыя»; Бардонэ.

Зала XI (канец XVI ст.): Федэрыка Барочы: «Дабравешчанне»; Джорджа Вазары.

Рэні

Зала XII (XVII ст.): Жывапіс у стылі барока Дамінічына, Гуерчына: «Святая Марыя Магдалена»; Нікаля Пусэна (1594—1665 гг.): «Пакутніцтва святога Эразма», Караваджа (15731610): «Здыманне з крыжа»; Гвіда Рэні (15751642): «Распяцце Святога Пятра», «Святы Матфей і анёл».

Зала XIII (XVII ст.): П’етра дзі Картона — «Мадонна і Святы Францыск»; Рыбера.

Зала XIV (XVII ст.): Нідэрландскія і фламандскія майстры: Нікаля Пусэн, Жак Куртуа: «Бітва»; Барталомэ Эстэбан Мурыльё.

Зала XV (XVIII ст.): Партрэты. Джузэпэ Марыя Крэспі: «Папа Бенедыкт XIV»; Томас Лорэнц: «Георг IV» (1816 г.); Тыцыян; Пампеа Батоні: «Папа Пій VI», Карла Марата: «Папа Клімент IX».

Зала XVI (XIX ст.): Петэр Венцэль;

Зала XVII (XVII ст.): анёлы Джавані Ларэнца Берніні;

Зала XVIII (XV—XVI стст.) абразы і мазаіка;

Літаратура

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мастацкія музеі і галерэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музеі Ватыкана
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта