wd wp Пошук:

Мадонна дэль Грандука

«Мадонна з Немаўлём», вядомая як «Мадонна дэль Грандука» — карціна італьянскага мастака эпохі Адраджэння Рафаэля, напісаная каля 1504 года.

Назва карціны паходзіць ад імя ўладальніка карціны Фердынанда III, вялікага герцага Тасканскага (італ.: Granduca — вялікі герцаг).

Рафаэль напісаў «Мадонну дэль Грандука» неўзабаве пасля прыбыцця ў Фларэнцыю. Выкарыстанне прыёму сфумата паказвае ўплыў Леанарда да Вінчы, працы якога Рафаэль вывучаў у гэты перыяд.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ісус Хрыстос у жывапісе
Катэгорыя·Мадонны Рафаэля
Катэгорыя·Карціны 1505 года