wd wp Пошук:

Георгій Перамаганосец

Георгій Перамоганосец (візантыйская ікона)

Георгій (Юрый) Перамаганосец, Георгій Пераможац, Юрый Змеяборац — адзін са святых хрысціянскай царквы, мучанік, але пераможац.

Паводле запісаў Метафраста, Георгій паходзіў са знатнага кападакійскага роду і займаў даволі высокі чын у войску. Калі рымскі імператар пачаў праследаванне хрысціян, Георгій пакінуў вайсковую службу і стаў прапаведнікам хрысціянства, за што пасля цяжкіх пакут каля 303 года яму адсеклі галаву. Існуе шмат розных жыцій і апавяданняў пра жыццё, учынкі і цуды гэтага святога велікамучаніка. Усходнія і заходнія календары адносяць яго смерць да 23 красавіка, у памяць гэтага і было ўведзена рэлігійнае свята.

На іконах св. Георгій Пераможац выяўляецца юнаком на белым кані, які паражае сваёй дзідай цмока. На ўсходнеславянскіх землях ад часоў Яраслава Уладзіміравіча гэты малюнак быў традыцыйным на пячатках і манетах.

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://dveri.bg/component/com_content/Itemid,171/catid,118/id,13247/view,article/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Хрысціянскія святыя IV стагоддзя
Георгій Перамаганосец
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Памерлі ў 303 годзе
Нарадзіліся ў Кайсеры
Памерлі ў Турцыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Абезгалоўленыя
Святыя паводле алфавіта
Памерлі 23 красавіка
Асобы
Пахаваныя ў Ізраілі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Велікамучанікі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся ў III стагоддзі
Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Чатырнаццаць святых памочнікаў
Постаці Кападокіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных