У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Афінская школа. Афінская школа (італ.: Scuola di Atene) — фрэска працы Рафаэля ў станцы дэла Сеньятура Ватыканскага палаца.
У 1508 годзе па даручэнні Папы Юлія II Рафаэль распісвае станцы (парадныя залы) Ватыканскага палаца. Станца дэла Сеньятура была першай са станцаў, распісаных Рафаэлем (1508—1511 гг.). Яго фрэскі — гэта алегарычныя выявы чалавечай дзейнасці: «Афінская школа» — філасофія, «Дыспут» — багаслоўе, «Мудрасць, умеранасць і сіла» — правасуддзе, «Парнас» — паэзія. У сваіх чатырох вялікіх кампазіцыях Рафаэль паказаў чатыры падмурка, на якіх, па яго перакананні, павінна будавацца чалавечае грамадства: розум (філасофія, навука), дабрыня і каханне (рэлігія), прыгажосць (мастацтва), справядлівасць (правасуддзе). Фрэска «Афінская школа» па праве прызнаецца адным з лепшых твораў не толькі Рафаэля, але і рэнесанснага мастацтва ў цэлым.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Афінская школа
Афінская школа у Web Gallery of Art (англ.)