wd wp Пошук:

Урбіна

Урбіна (італ.: Urbino) — горад на ўсходзе Італіі, гістарычны і культурны цэнтр рэгіёну Марке. Насельніцтва 15,4 тыс. чалавек (2004).

Славутасці

Цэнтр Урбіна забудоўваўся ў эпоху Адраджэння. Да помнікаў Сусветнай спадчыны адносяцца не толькі палац герцагаў Урбінскіх з карціннай галерэяй, унікальнымі фрэскамі і зборам скульптур, але і сабор з карцінамі Тыматэа Віці, Федэрэга Барочыа і П’еро дэла Франчэска; царква Сан-Даменіка, з барэльефамі Лукі дэла Робія (1449); царква Сан-Спірыта, з жывапісам Лукі Сіньярэлі (1445). Дом, у якім нарадзіўся Рафаэль, адкрыты ў якасці музея. Ва Урбінскім універсітэце, заснаваным у 1506 г., штогод праходзіць міжнародны семінар еўрапейскага права.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

  1. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  2. http://dawinci.istat.it/jsp/MD/dawinciMD.jsp?a1=m0GG0c0I0&a2=mG0Y8048f8&n=1UH90007SB5&v=1UH07B07SB50000ISTAT.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны правінцыі Пезара-э-Урбіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Марке
Катэгорыя·Урбіна
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ