wd wp Пошук:

Віла Фарнезіна

Віла Фарнезіна (італ.: Villa Farnesina) — помнік архітэктуры і жывапісу Высокага Адраджэння, размешчаны на левым беразе Тыбра ў Рымскім раёне Трастэверэ.

Фрэскі Рафаэля на віле Фарнезіна
Дэталь фрэскі з перспектывай Балтазара Перуцы.

Віла была пабудавана ў 15061510 гадах для сіенскага банкіра Агасціна Кіджы па праекце Бальдасарэ Перуцы. Гэта была першая ў Рыме віла палегчанага, «павільённага» тыпу, адкрытая ў бок саду і рэкі, без унутраных панадворкаў і пакояў для аўдыенцый. Закліканы падмануць вочы сценапіс лоджый належыць пэндзлю Рафаэля, Джуліа Рамана, Себасцьяна дэль П’ёмба і іль Садомы.

У 1577 годзе вілу набыло сямейства Фарнезэ, якое спачатку разлічвала злучыць яе адмысловым мастом з палаца Фарнезэ, размешчаным на другім боку Тыбра. Віла захавала імя Фарнезэ і ў XVIII стагоддзі, калі ёю валодалі неапалітанскія Бурбоны, зараз жа ў ёй засядае старадаўняя «акадэмія рысевокіх».

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1510 годзе
Катэгорыя·Вілы Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Палацы Рыма
Катэгорыя·Архітэктура Рэнесансу
Катэгорыя·Будынкі і калекцыі роду Фарнезэ
Катэгорыя·Славутасці Рыма