wd wp Пошук:

Санта-Марыя-дэль-Попала

Санта-Марыя дэль Попала (італ.: Basilica di Santa Maria del Popolo) — тытулярная царква ордэна аўгусцінцаў у Рыме, размешчана на названым па царкве вялікім п’яцца-дэль-Попала.

Архітэктура

Інтэр’ер асноўнага храма

Будынак узведзены ў 1472—1477 гадах на аснове раманскай капэлы (капліцы) каля таполі (populus), пабудаванай Папам Пасхаліем II у 1099 годзе паблізу паўночнай брамы Рыма.

Царква пабудавана ў выглядзе лацінскага крыжа, аднак здалёку здаецца цэнтрычнай праз купал, які ўзвышаецца над міжкрыжаваннем, і сіметрыі падкупальнай прасторы (праект Рафаэля Санці). Таму будынак агулам лічыцца помнікам рэнесанснай архітэктуры.

Цяперашні фасад царквы аформлены па праекце Джавані Ларэнца Берніні.

Унутры храм мае тры нефы з чатырма капэламі па кожным баку, трансепт і прэсбітэрый. У перыяд барока былі дададзены статуі ў нішах.

Апсіда і галоўны алтар створаны Даната Брамантэ у 1505—1513 гадах. Карціны ў алтары — Себасцьяна дэль П’ёмба. Фрэска ў консе — Пінтурык’я.

У храме знаходзяцца некалькі капэл, сярод якіх вядома шырокай публіцы па кнізе Дэна Браўна «Анёлы і дэманы» і аднайменным фільме — капэла Кіджы.

Капэлы

Капэлу Кіджы спраектаваў Рафаэль для свайго апекуна Агасціна Кіджы. Мазаічнае ўпрыгожанне капэлы таксама створана Рафаэлем, карціны ў алтары — Себасцьяна дэль П’ёмба. Таксама да канца XVI стагоддзя ў царкве знаходзіліся напісаныя для яе Рафаэлем партрэт Папы Юлія II і абраз Мадонна дэль Попала.

Капэлу Чэразі распісвалі майстры ранняга барокаАнібале Карачы і Караваджа. Створаныя Караваджа палотны на тэмы з жыцця Святога Пятра належаць да найбольш значных твораў італьянскага жывапісу XVII стагоддзя.

Капэлу з грабніцамі роду дэла Роверэ ўпрыгожваў жывапісам Пінтурык’я.

Зноскі

  1. dati.beniculturali.it — 2014.
  2. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.
  3. http://www.santamariadelpopolo.it/it/?lang=it

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Тытулярныя цэрквы Рыма