wd wp Пошук:

Мантуя

Мантуя (італ.: Mantova, ламб.: Mantoa, Mantua, лац.: Mantua) — горад у італьянскім рэгіёне Ламбардыя, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. З трох бакоў горад акружаны руслам ракі Мінча. Горад ляжыць на шляху Мілан-Крэмона-Мантуя-Верона. Заступнікам горада лічыцца Святы Ансельм. Дзень горада прыпадае на 18 сакавіка.

Першае пасяленне на месцы Мантуі датуецца 2000 да н.э. У 6 ст. да н.э. тут існавала этруская вёска. Захоплены рымлянамі паміж першай і другой Пунічнымі войнамі. Пасля падзення Рыма пераходзіла да Візантыі, лангабардаў, франкаў.

У сярэднія вякі горад належаў сям’і Ганзага, з тых часоў у горадзе засталіся шматлікія мастацкія, архітэктурныя і музычныя набыткі, якія робяць яго адным з важнейшых гісторыка-культурных цэнтраў паўночнай Італіі і ўсёй краіны.

Памятныя мясціны

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Камуны правінцыі Мантуя
Катэгорыя·Гарады Ламбардыі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Мантуя