wd wp Пошук:

Даната Брамантэ

Тэмп'ета ў двары царквы Сан-П'етра-ін-Манторыа, Рым

Даната Брамантэ (італ.: Donato (Donnino) di Pascuccio di Antonio detto il Bramante, 1444, Ферміньяна — 11 красавіка 1514, Рым) — заснавальнік і найбуйнейшы прадстаўнік архітэктуры Высокага Адраджэння. Яго самай вядомай працай з’яўляецца галоўны храм заходняга хрысціянства — базіліка Святога Пятра ў Ватыкане.

Біяграфія

Даната Брамантэ нарадзіўся ў Монтэ Асдруальда (цяпер Ферміньяна). Юнацтва ён правёў ва Урбіна, дзе выпрабаваў ўплыў мастакоў П’ера дэла Франчэскі і Лучана Лаураны. Пачынаў як жывапісец. У 1476 г. быў запрошаны ў гэтай якасці ў Мілан да двара герцага Ладавіка Мора, дзе сустрэўся з Леанарда да Вінчы, ідэі якога ў галіне горадабудаўніцтва аказалі вялікі ўплыў.

Міланскі перыяд Брамантэ доўжыўся 20 гадоў. Ён узвёў некалькі будынкаў, напрыклад, алтарную частку царквы Санта-Марыя-дэле-Грацые. З 1499 пасля захопу Мілана французскімі войскамі пераехаў у Рым. Тут мастацтва Брамантэ набыло класічную чысціню і манументальнасць. Найбольшай пластычнай цэласці ён дасягнуў у маленькай капліцы-ратондзе Тэмп’ета (1502) ў двары кляштара Сан-П’етра ін Мантарыа. Пры Папе Юліі II стаў галоўным папскім архітэктарам; з 1503 вёў па даручэнні Юлія II шырокія працы ў Ватыкане (двор Сан-Дамаза і двор Бельведэр). Спраектаваў і пачаў будаваць галоўны храм Рыма — сабор Святога Пятра ў Ватыкане (з 1505) і паспеў ўзвесці храм да вышыні арак. Творчасць Брамантэ — адна з вяршыняў архітэктуры Адраджэння.

У комплексе Ватыканскага палаца знаходзяцца дзве пабудовы Брамантэ — двары Бельведэр (1503—1545) і Сан Дамаза (каля 1510). Іншыя выбітныя работы Брамантэ — круглы храм Тэмп’ета ў двары кляштара Сан П’етра ін Мантарыа (1502), унутраны дворык царквы Санта-Марыя-дэла-Пачэ і фасад палацца Канчэлерыя (1499—1511), аднаго з найбольш вытанчаных рэнесансных палацаў у Рыме.

Зноскі

  1. Bruschi A. BRAMANTE, Donato // Dizionario Biografico degli Italiani — 1971. — Vol. 13.
  2. Donato Bramante
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 18 красавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Архітэктары Адраджэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1444 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Пезара-э-Урбіна
Катэгорыя·Памерлі 11 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1514 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ферміньяне