wd wp Пошук:

Стука

Аздабленне палацца Біскары ў Катані

Сту́ка, стук (стук, італ.: stucco — гіпс, алебастр[1], ням.: Stuck) — штучны мармур, вышэйшы сорт тынкоўкі; матэрыял для аздаблення сцен, архітэктурных дэталяў і скульптурнага дэкору.[2]

Просты, параўнальна танны матэрыял лёгка паддаецца апрацоўцы і вырабляецца з абпаленага і здробненага гіпсу з галыном і клеем, часам з даданнем мармуровай пудры і дробкі, таксама крэйды, вапны, алебастру і іншых матэрыялаў. Высыхаючы, стука набывае белы колер і вялікую трываласць, пасля паліроўкі прымае від мармуру.

Быў вядомы ўжо ў Старажытным Егіпце, шырока ўжываўся ў мастацтве Старажытнага Рыма, пазней у мастацтве Адраджэння і Новага часу, на Беларусі — з XVII стагоддзя[1].

Зноскі

  1. 1 2 Гісторыя мастацтваў : Вучэб. дапам. / Б. А. Лазука. — 2-ое выд., дапрац. — Мн. : Беларусь, 2003. — 400 с. — ISBN 985-01-0045-1
  2. Стук, материал // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Будаўнічыя матэрыялы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum