wd wp Пошук:

Джавані Санці

Джавані Санці (італ.: Giovanni Santi; 1435 — 1 жніўня 1494) — італьянскі жывапісец і дэкаратар, бацька Рафаэля Санці. Джавані Санці нарадзіўся ў муніцыпалітэце Урбіна. Некаторы час быў даволі паспяховым прадпрымальнікам, пасля вучыўся маляванню ў П’ера дэла Франчэска. Таксама ёсць здагадка, што Джавані быў асістэнтам і сябрам у іншага вядомага мастака Мелоцы дзі Форлі. Пазней Джавані стаў прыдворным мастаком у герцага Урбіна Федэрыга да Мантэфельтра і чымсьці накшталт міністра асветы яго спадчынніка Гвідабальда. Ім былі створаны некалькі алтарных карцін, якія захоўваюцца ў цяперашні час у Берлінскім музеі, нацыянальнай галерэі Лондана, музеі выяўленчых мастацтваў Будапешта, і іншых музеях.

Зноскі

  1. Web umenia Праверана 7 красавіка 2018.
  2. Giovanni Santi // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. Cova P. SANTI, Giovanni // Dizionario Biografico degli Italiani — 2017. — Vol. 90.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119006561 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Пезара-э-Урбіна
Катэгорыя·Памерлі ва Урбіна
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1494 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных