wd wp Пошук:

Герб Радашковічаў

Сучасная рэканструкцыя герба Радашковічаў (злева) і яго выява з велікакняжацкага прывілея 1792 (справа)

Герб Радашковічаў — афіцыйны геральдычны сімвал Радашковічаў. Адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Афіцыйнае апісанне:

У сярэбраным полі барочнага шчыта паясная выява святога Стэфана, закіданага камянямі.

Арыгінальны тэкст (руск.)   

В серебряном поле барочного щита поясное изображение Святого Стефана, закиданного камнями.

Гісторыя

У год утварэння Рэчы Паспалітай (1569) Жыгімонт II Аўгуст падпісаў прывілей, якім дараваў Радашковічам магдэбургскае права[1].

23 лютага 1792 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі С. А. Панятоўскі пацвердзіў гэта права і гарадскі герб: «у сярэбраным полі паясная выява святога Стэфана, пабітага камянямі»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус герб атрымаў 17 лістапада 1999 года[2]. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 снежня 1999 г. пад № 38.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 85.
  2. Решение сессии Молодечненского районного Совета депутатов от 17 ноября 1999 г. № 20.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Гербы населеных пунктаў Беларусі
Радашковічы