wd wp Пошук:

Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янкоўскі. Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі (21 верасня 1918, в. Клетнае (цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) — 13 лістапада 1989, Мінск) — беларускі мовазнавец і празаік [1].

Біяграфія

Даваенны час

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1936). Працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Мінскага раёна. Скончыў завочна Мінскі настаўніцкі інстытут у 1939 годзе.

У час вайны

Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939—1940), быў паранены[1]. У час Вялікай Айчыннай вайны — разведчык, начальнік разведкі атрада «Грозны» на Міншчыне[1].

Пасля вайны

Пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў два гады (1944—1946) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі Глускай раённай газеты «Сацыялістычная вёска» і настаўнічаў у Глускай сярэдняй школе[1]. У 1948 годзе скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута[1]. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай сярэдняй школе[1], вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце. З 1953 г. — выкладчык беларускай мовы, у 1956—1982 гг. — загадчык, з 1983 — прафесар кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Член СП СССР (з 1968 г.).

Памёр 13 лістапада 1989 года[2].

Навуковая дзейнасць

Дэбютаваў у рэспубліканскім друку нарысам у 1936 годзе (часопіс “Работніца і калгасніца Беларусі”). Даследаваў беларускую народную мову, фанетыку, марфалогію і сінтаксіс беларускай літаратурнай мовы, гісторыю беларускай мовы[1].

Аўтар кніг «Дыялектны слоўнік» (вып. 1-3, 1959—1970), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Пытанні культуры мовы» (1961), «Вусная мова і выразнае чытанне» (з У. Калеснікам, 1962), «Роднае слова» (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай «Беларуская мова» ў 1978), «Беларуская фразеалогія» (1968, 1981), «Беларускія народныя параўнанні» (1973), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (ч. I — 1974, ч. II — 1977), «Сучасная беларуская мова» (1984), «Само слова гаворыць» (1986). Выдаў «Фразеалагічны слоўнік» (з Н. Гаўрош і І. Я. Лепешавым, 1973). Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў «З беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі» (1957), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962)[1]. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў «Сучасная беларуская літаратурная мова» (1976, 1984), «Практыкум па беларускай мове» (1980) і інш.

Асноўныя навуковыя працы

Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі вывучаў беларускую фразеалогію, займаўся праблемамі стылістыкі і культуры мовы.

Літаратурныя творы

Літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1936 года. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1968 года. Асноўны жанр літаратурных твораў Ф. М. Янкоўскага — навела, лірычная мініяцюра і філалагічны эцюд.

Выйшлі наступныя кнігі прозы[1]:

Узнагароды і званні

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998)[3].

Памяць

У Мінску на доме, дзе жыў Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі, у 2009 годзе адкрыта мемарыяльная дошка. Імем Ф. Янкоўскага таксама названа вуліца ў Мінску[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Янковский Фёдор Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 718. — 737 с.
  2. Фёдар Янкоўскі // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 634—635.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 273. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
  4. Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч Архівавана 10 снежня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (33):
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Пісьменнікі XX стагоддзя
Нарадзіліся 21 верасня
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Памерлі ў 1989 годзе
Мовазнаўцы Беларусі
Мовазнаўцы СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Нарадзіліся ў Глускім раёне
Разведчыкі Другой сусветнай вайны
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Дактары філалагічных навук
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Дыялектолагі
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Беларусісты
Нарадзіліся ў 1918 годзе
Памерлі ў Мінску
БДПУ імя Максіма Танка
Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Памерлі 13 лістапада
Члены КПСС
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Беларускамоўныя пісьменнікі
Пісьменнікі Беларусі
Пісьменнікі СССР