wd wp Пошук:

Радашковіцкі раён

Радашко́віцкі раё́н – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401960 гадах. Са студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці, з верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — г.п. Радашковічы. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 16 сельсаветаў: Бароцкі, Белеўскі, Валодзькаўскі, Выганіцкі, Гарадоцкі, Гіравіцкі, Граніцкі, Дубраўскі, Есьманавецкі, Залескі, Пранчэйкаўскі, Пятроўшчынскі, Сычавіцкі, Уланаўшчынскі, Ушаўскі, Яршэвіцкі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бароцкі, Белеўскі, Граніцкі, Есьманавецкі, Залескі, Пранчэйкаўскі сельсаветы, Выганіцкі сельсавет перайменаваны ў Ракаўскі, Уланаўшчынскі сельсавет — у Красненскі, гарадскія пасёлкі Ракаў і Краснае ліквідаваны.

20 студзеня 1960 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Радашковічы, Валодзькаўскі, Гарадоцкі, Дубраўскі, Красненскі, Сычавіцкі, Ушаўскі сельсаветы перададзены Маладзечанскаму раёну, Гіравіцкі, Пятроўшчынскі, Яршэвіцкі сельсаветы — Валожынскаму раёну.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Былыя раёны Беларусі
Радашковічы
Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Радашковіцкі раён
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Гісторыя Валожынскага раёна
Гісторыя Маладзечанскага раёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе