wd wp Пошук:

Зыгмунт Чаховіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаховіч.

Зыгмунт Бярнардавіч Чаховіч, Чаховіч-Ляхавіцкі (19 жніўня 1831, в. Сурвілішкі Дзісненскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласць27 кастрычніка 1907), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864, бібліяфіл. Паводле іншых звестак, Зыгмунт Чаховіч паходзіў са Свянцянскага павету, з маёнтка Краснова.

Паходжанне

Радавод Чаховічаў пачынаецца з XVI стагоддзя, з часоў Жыгімонта III.[2]

Біяграфія

Сын Бярнарда Чаховіча, завілейскага падкаморага, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў, і Юзэфы з Мірскіх.[3]

У 1851 годзе скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, з адзнакай скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт на камеральным аддзяленні.

На павятовым сойміку ў Свянцянах у1861 годзе землеўласнікі аднагалосна прынялі праект заснавання публічнай бібліятэкі. Зыгмунт Чаховіч ахвяруе 150 кніг з мэтай, каб пасля прачытання змяніць іх на іншыя[4].

У 18621863 — член Віленскага Камітэта Руху, пасля яго ліквідацыі — займае пасаду сакратара ў «Аддзеле кіраўнікоў правінцыямі Літвы». Прыхільнік жорсткай лініі К. Каліноўскага. Зыгмунт Чаховіч не верыў ні ў які кі­рунак або ў заснаваную на праграме працу; пакідаў гэта на волю сляпога выпадку[5]:

Мы ў маленькай лодачцы пасярод вялікай буры, — розныя элементы не прыйдуць да згоды.

Арыштаваны 31 ліпеня 1863. Выданы шпіёнам-яўрэем, быў пасля арышту прыгавораны спачатку да расстрэлу. У снежні 1863 г. Канстанцін Радзівіл, з якім ён быў пароднены праз Сулістроўскіх, прасіў у віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва аб замене смяротнага прысуду. Кару змянілі на 10 гадоў катаргі. Аднак Мураўёў лічыў гэту кару замягкай і падвысіў да 12 гадоў цяжкіх работ. Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі вернападданчы адрас не падпісаў. Катаргу адбываў у Нерчынскіх рудніках.

Пасля вызвалення жыў у маёнтку Малыя Бясяды (Вілейскі пав. Віленскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл.), бо радавое гняздо Сурвілішкі царскія ўлады перадалі генералу Маўрысу[6]. У Малых Бяседах Зыгмунт Чаховіч стварыў вялікую бібліятэку. З Чаховічам пазнаёміўся малады Янка Купала, сям’я якога ў 1895—1904 жыла непадалёку ў фальварку Селішча. У доме Чаховіча Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай (прысвечанай польскаму вызвольнаму руху), гутарыў з ім пра паўстанне 1863—1864, карыстаўся яго багатай бібліятэкай. Пра сустрэчы з Чаховічам паэт пісаў у аўтабіяграфіях.

Фотаздымак з апошніх гадоў жыцця

Па словах Якуба Гейштара, які добра ведаў Зыгмунта, Чаховіч быў «высакародны, узнёслы, але пры гэтым непаслядоўны і без цвёрдых перакананняў, лёгка даваў сабой кіраваць». Як пісаў Купала, Чаховіч быў «идеалист и мечтатель»[7].

Чаховіч у культуры і мастацтве

Асоба Зыгмунта Чаховіча натхніла класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Вобраз этага неардынарнага чалавека адлюстраваны ў яго п’есе «Калыска чатырох чараўніц», у якой паказаны вялікі ўплыў З. Чаховіча на фарміраванне светапогляду Янкі Купалы.[2]

Зноскі

  1. 1 2 Wileńskie Rozmaitości 1998 nr 2 (46) — 1998.
  2. 1 2 Шыпшына
  3. Драўніцкі Янка, КАМАІ — РАДЗІМА БРАНІСЛАВА РУТКОЎСКАГА(недаступная спасылка) // Куфэрак Віленшчыны
  4. Якубянец-Чаркоўска Я. Паўстанне 1863 года ў Свянцянскім павеце. — «Сумежжа», Паставы, 2013. -С.10.
  5. Сведчанні сучаснікаў і гісторыкаў
  6. Драўніцкі Я. Крывавы 1863 год// Нашы карані. Ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер’я. Паставы: Сумежжа. — № 5, студзень-сакавік 2003 г. — С.16-24
  7. Янка Купала. Збор твораў у 9 тамах. Том 9, кніга 1. — Мінск, «Мастацкая літаратура»; 2003 / ст. 268

Літаратура

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (18):
Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя ў Радашковічах
Чаховічы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Выпускнікі СПбДУ
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1831 годзе
Памерлі 27 кастрычніка
Памерлі ў 1907 годзе
Нарадзіліся 19 жніўня
Памерлі ў Лагойскім раёне
Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Сасланыя ў Сібір
Род Чаховічаў
Выпускнікі Віленскага шляхецкага інстытута
Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне