wd wp Пошук:

Анікшчэй

Анікшчэй (літ.: Anykščiai, традыцыйная беларуская назва — Ані́кшты) — горад у паўночнай Літве. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Анікшчэйскага раёна Уцянскага павета. Колькасць насельніцтва складе каля 12 тыс. чалавек.

Праз горад праходзіць чыгунка Панявежыс — Швянчоніс. Размешчаны за 100 км ад Вільнюса і за 52 км ад Уцяны, на рацэ Швянтойі (прыток Віліі). Анікшчэй знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштайція.

Гісторыя

Першыя згадкі паселішча датаваны 1442 годам[2]. У XVI ст. пабудаваны “двор” Радзівілаў. Магдэбургскае права Анікшчэй атрымаў 17 студзеня 1792 года прывілеем вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Гарадскі касцёл

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, а ў наваколлі горада дзейнічала майстэрня па вытворчасці зброі для паўстанцаў.

У 1902 годзе пабудавана водная электрастанцыя. Большасць насельніцтва Анікшчэя была яўрэямі, якія практычна ўсе знішчаны гітлераўцамі пад час Другой Сусветнай вайны. Пасля 1920 года Анікшчэй знаходзіўся ў складзе Літоўскай рэспублікі, а з 1940 года ў складзе СССР. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  2. Baranauskas, Tomas. Drumstas vanduo Anykščių istorijos ištakose, Lituanistica, 2022, nr. 3 (129), p. 250-253.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Анікшчэй
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Анікшчэйская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты Анікшчэйскага раёна
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных