wd wp Пошук:

Марцінас Мажвідас

Марцінас Мажвідас (літ.: Martynas Mažvydas; ~1510, Жамойць, Вялікае Княства Літоўскае — 21 мая 1563, Рагніт, Прусія) — літоўскі першадрукар, пісьменнік, укладальнік і выдавец першай кнігі на літоўскай мове, пачынальнік літаратурнай літоўскай мовы.

Біяграфія

Мажвідас нарадзіўся ў заходняй Жмудзі (Вялікае Княства Літоўскае) каля Новага Места. З маладых гадоў далучыўся да Рэфармацыі. У 15391542 гадах навучаўся ў віленскай пратэстанцкай калегіі. Падчас знаходжання ў Вільні пазнаёміўся з Абрагамам Кульвам і Юрыем Заблоцкім(літ.) бел., творы якіх пазней выдаваў.

З прычыны пераследу з боку каталіцкай царквы Мажвідас у 1546 годзе прыняў запрашэнне прускага герцага Альбрэхта і пераехаў у Кёнігсберг, дзе вывучаў багаслоўе ў Альбрэхтынскім універсітэтце (1546—1548).

Першая друкаваная літоўская кніга «Простыя словы Катэхізісу» (1547)

Дзеля распаўсюджванню пратэстанцкай веры ў Прусіі герцаг Альбрэхт спрыяў перакладу і выданню лютэранскіх тэкстаў па-старапруску і літоўску. У 1547 годзе, яшчэ ў час навучання, Мажвідас з калегамі выдалі у Кёнігсбергу першую літоўскамоўную кнігу — «Catechismusa Prasty Szadei, Makslas skatima raschta yr giesmes del kriksczianistes bei del berneliu iaunu nauiey sugulditas» («Простыя словы Катэхізісу, навука чытання, пісьма і песні для хрысціянства і для маладых людзей нанова складзеныя»), перакладзеную з польскамоўнага выдання Лютэравага «Kleiner Katechismus». Кніга ўтрымоўвае, апроч катэхізісу, вершаваную прадмову на літоўскай мове, адзінаццаць царкоўных спеваў з нотамі і першы літоўскі буквар.

У 1549 годзе Мажвідас быў пастаўлены святаром у Рагніце. Тут ён выдаў «Песню Св. Амброзія» з прадмовай па-літоўску. У 1554 годзе стаў архідыяканам Рагніта. У 1559 годзе выдаў у Кёнігсбергу пераклад з нямецкай мовы «Формы хрышчэння». Выдаў пераклады духоўных песень і малітваў.

Падрыхтаваны Мажвідасам першы літоўскі зборнік царкоўных песень «Песні хрысціянскія» (I ч. — 1566, II ч. — 1570) выдаў пасля яго смерці Балтрамеюс Вілентас.

Памёр у Рагніце.

Ушанаванне памяці

У 1979 годзе бронзавая статуя Мажвідаса пастаўленая ў Бірштанах, у 1997 — у Клайпедзе. З 1988 года імя Марцінаса Мажвідаса носіць Нацыянальная бібліятэка Літвы.

Імя Мажвідаса носяць вуліцы ў Вільнюсе[4], Каўнасе і іншых населеных пунктах Літвы.

У 1990 годзе ў гонар Мажвідаса выдадзеная мастацкая маркіраваная каперта.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119355876 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Mažosios Lietuvos enciklopedija — 2000.
  4. M. Mažvydo gatvė Vilniuje(літ.) . Vilniaus katalogas (11 ліпеня 2011). Праверана 10 снежня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1510 годзе
Катэгорыя·Першадрукары
Катэгорыя·Памерлі ў Немане
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Кёнігсбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэфармацыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1563 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім