Я́канне — пераход галосных [о], [э] у першым складзе перад націскам пасля мяккіх зычных у [а] (зе́лень — зялё́ны, дзе́нь — дзянё́к). Яканне ўласціва большасці акаючых гаворак беларускай і рускай моў[1]. Акрамя таго, яканне з’яўляецца нормай у беларускай літаратурнай мове.
У словах іншамоўнага паходжання аканне звычайна не назіраецца: зефір, сервіз.
Для паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы, які ўключае полацкую і віцебска-магілёўскую групы гаворак, характэрна дысіміляцыйнае яканне (нароўні з дысіміляцыйным аканнем), у той час як паўднёва-заходні дыялект, які аб’ядноўвае гродзенска-баранавіцкую і слуцка-мазырскую групы гаворак, характарызуецца недысіміляцыйнымі (моцным) яканнем і аканнем[2].