wd wp Пошук:

Цяльшэй

Цяльшэ́й (літ.: Telšiai, традыцыйная беларуская назва — Це́льшы) — горад у паўночна-заходняй Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Цяльшэйскага павета.

Геаграфія

Горад размешчаны на паўночным беразе возера Масціс, у 201 км на паўночны захад ад Вільнюса, за 185 км ад Каўнаса і за 109 км на захад ад Панявежыса. Праз горад ідзе чыгунка Шаўляй — Крацінга.

Горад лічыцца гістарычнай сталіцай Жамойці.

Гісторыя

Першыя згадкі аб паселішчы датуюцца 1398 годам. Цяльшэй быў сталіцай аднаго з жмудскіх князёў. Першы касцёл быў пабудаваны ў 1612 годзе каралём Жыгімонтам Вазам. А ў 1626 годзе Павел Сапега заснаваў тут кляштар бернардзінцаў, які быў зачынены рускімі ўладам толькі ў 1832 годзе. У 1791 годзе горад атрымаў гарадскія правы і герб ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. Пад час паўстання 1830 года горад быў адным з цэнтраў дзейнасці імндульгентаў.

З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

Вядомыя асобы

Літаратура

Спасылкі

  1. Statistics Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Цяльшэй
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Літвы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Цяльшэйскага раёна