wd wp Пошук:

Зігмас Зінкявічус

Зі́гмас Зінкя́вічус (літ.: Zigmas Zinkevičius, *4 студзеня 1925, Юодаўсей(літ.) бел., цяпер Укмяргскі раён ) — літоўскі лінгвіст, прафесар Вільнюскага ўніверсітэта, правадзейны член Літоўскай акадэміі навук[4]. Аўтар прац у галіне індаеўрапеістыкі (балтыстыкі), балта-славянскіх моўных стасункаў, праблем літоўска-рускага дзвюхмоўя, анамастыкі. Даследаваў яцвяжскую мову, гісторыю і дыялекты літоўскай мовы.

Біяграфія

Скончыўшы ў 1945 годзе гімназію ва Укмярге, паступіў у Вільнюскі ўніверсітэт[4], дзе вывучаў лінгвістыку. У 1955 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Гістарычныя рысы залежных займеннікаў у літоўскай мове». У 1956—1962 быў дэканам факультэта гісторыі і філалогіі Вільнюскага ўніверсітэта. За сваю працу «Літоўская дыялекталогія» (1966) Зігмас Зінкявічус атрымаў ступеню габілітаванага доктара, а цераз два гады стаў прафесарам. У 1973 атрымаў пасаду загадчыка кафедры літоўскай мовы Вільнюскага ўніверсітэта. З 1988 — загадчык кафедры балтыйскай філалогіі.

Член Каралеўскай шведскай акадэміі пісьмовасці, гісторыі і старажытнасці (1982), Літоўскай акадэміі навук (1990), Нарвежскай акадэміі навук (1991), Літоўскай каталіцкай акадэміі навук (1991) і Латвійскай акадэміі навук (1995). Валодае англійскай, беларускай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай і французскай мовамі[5]. Зінкявічус лічыцца адным з найбольш цытаваных літоўскіх лінгвістаў.

У 1996—1998 — міністр адукацыі і навукі Літвы. У 1999 абраны старшынёй хрысціянска-дэмакратычнай партыі[5]. У 2000—2004 быў дэпутатам Сейма Літвы.

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120873893 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Zigmas Zinkevičius // https://www.vle.lt/straipsnis/zigmas-zinkevicius/
  3. Mirė akademikas Zigmas Zinkevičius
  4. 1 2 Zigmas Zinkevičius(англ.) . A Virtual Exhibition of a Millennium of Lithuanian Cultural Heritage. Institute of Mathematics and Informatics (7 лістапада 2012).
  5. 1 2 Kandidatas Zigmas Zinkevičius(літ.)  (недаступная спасылка). Lietuvos Respublikos Seimas (7 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2008. Праверана 21 жніўня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры адукацыі Літвы
Катэгорыя·Літуаністы
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Балтысты
Катэгорыя·Мовазнаўцы СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Укмяргскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовазнаўцы Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе